Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сонечныя гілі

гіль

Я вяртаўся дадому праз стары мікрараён і калі праходзіў недалёка ад агароджы дзіцячага садку, па абодва бакі якой засталіся рэшткі старага саду, пачуў не вельмі выразнае "...гіль... гіль..". Гэта яўна быў гіль (P. pyrrhula) я і ўжо ведаў каго мне трэба шукаць на дрэвах навокал. Я вярнуўся на некалькі метраў назад па сцежцы ў снезе, прайшоў наперад, але як ні ўглядаўся ў невысокія дрэвы, нікога не ўбачыў. "Можа прычудзілася" - падумаў і пайшоў далей. Але тут зноў пачуў знаёёмую пазыўку і зноў пачаў азірацца і гэтаксама безвынікова.  Павярнуў да наднёманскай тэрасы паміж крайнім радам дамоў і тут наперадзе ўбачыў гілёў! Яны сядзелі даволі высока на старых клёнах, але мала хто з іх еў кляновыя крылаткі - большасць проста адпачывала.

Я паспеў падыйсці бліжэй і зрабіць некалькі здымкаў ў ракурсе моцна знізу (так, што падавалася, што птушкі ганарыста пазадзіралі свае масіўныя дзюбы ўгару)), як амаль усе птушкі, пад 20 асобін, сарваліся з дрэваў і паляцелі прыкладна туды, адкуль я прыйшоў. Прыйшлося вяртацца і шукаць іх.

І тут мне пашанцавала - пасля нядоўгіх вандровак я насупраць сонца, якое ўжо сядала, заўважыў рух на цёмным фоне раскідзістага пенсільванскага ясеня і ўжо быў амаль упэўнены, што знайшоў гілёў! Так і ёсць - гэта яны. Стараюцца без перапынку вылушчваць насенне, якога вельмі багата на гэтым дрэве. А калі глянуў на снег пад ясенем, то ўбачыў, колькі гілі яго ўжо з'елі. Час ад часу птушкі пераляталі з галіны на галіну, але ўсё цішком, без кантактных гукаў - на іх няма часу з-за марозу, ды і рот жа заняты:

 

Магчыма, каб гілі не пераляталі з месца на месца на ясені, я б прайшоў побач і не заўважыў бы іх - настолькі непрыкметныя яны былі. Але калі абыходзіў дрэва, каб паздымаць іх па сонцу, снег моцна зарыпеў пад маімі нагамі і частка птушак з пазыўкамі "гіль? гіль" адляцела на суседнія дрэвы - яўна спалохаліся. Тым не менш есці ўсё ж трэба і даволі хутка пасля таго, як я заняў добрую пазіцыю  і снег навокал перастаў рыпець, гілі пачалі вяртацца, а з часам прыляцелі і новыя. Сонечная вячэра ў поўнай цішыні праягвалася.

Гродна, 18-01-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі