• 14.03.2018 - 12:42 | Harrier
    Як мінімум некаторыя трапічныя птушкі наседжваюць свае яйкі значна даўжэй, чым блізкія ім віды ва ўмераным кліматычным поясе. І гэта негледзячы на тое, што ў тропіках нашмат больш драпежнікаў, якія могуць харчавацца іх яйкамі. Доўгі час прычына гэтага заставалася загадкай, аднак нядаўняе даследаванне звязвае гэта новымі метадамі са старай ідэяй пра тое, што хутчэй за ўсё такім чынам у птушанят усталёўваецца больш моцная і эфектыўная імунная сістэма.
  • 12.03.2018 - 15:55 | Harrier

    Вясна сёлета прыпазнілася – толькі на паўднёвым захадзе краіны зямля амаль цалкам вызвалілася ад снегу і маразоў. Але многія віды птушак ужо не могуць больш чакаць і пачалі ўсё больш і больш актыўна і масава вяртацца на свае месцы гнездавання. З пачатку сакавіка ў Беларусі ўжо адзначаныя самыя першыя вясновыя мігранты, колькасць якіх павялічваецца нават не з кожным днём, а нават з кожнай гадзінай: палявыя жаўрукі, звычайныя шпакі, кнігаўкі, залацістыя сеўкі, гусі-гуменіцы, вялікія галубы, чайкі-рыбачкі, качкі-свіцьвы, шэрыя жураўлі і, нарэшце, першыя белыя буслы!

     

  • 12.03.2018 - 00:40 | Harrier

    Толькі цяпер былі канчаткова падведзены вынікі агульнабрытанскіх улікаў сокала-падарожніка (Falco peregrinus), якія праводзіліся ў 2014. Аказалася, што від знаходзіцца на максімуме сваёй колькасці пасля абсалютнага мінімума з-за сусветнага крызіса з выкарыстаннем ДДТ у 1960-я гады. Сучасная ацэнка – 1770 гняздуючых пар, што на 22% больш, чым пад час папярэдняга аналагічнага ўліку віду, які адбыўся ў 2002 г..

  • 07.03.2018 - 15:43 | Harrier

    Пасля прыкладна двух мільёнаў гадоў асобнай эвалюцыі, дзве лініі крумкачоў (Corvus corax) зноў аб’ядналіся праз гібрыдызацыю ў адзіны від - нечаканы тып відаўтварэння для птушак.

  • 06.03.2018 - 16:57 | Harrier

    Гэтай зімой мы ўпершыню ў Беларусі стварылі магчымасць назіраць за птушкамі на сталоўцы з дапамогай он-лайн трансляцыі. З-за таго, што яна знаходзілася на ўскрайку Белавежскай пушчы ў невялічкай вёсачцы Залессе, на яе прыляталі не зусім звычайныя для гарадзкіх сталовак, да якіх усе мы прызвычаіліся, віды птушак.

    За два з паловай месяцы трансляцыі (якая пачалася ў другой палове снежня), на яе заходзілі амаль 4500 чалавек з 62 краін, апошняй да назіранняў далучылася Коста Рыка:

  • 05.03.2018 - 16:54 | Harrier

    Ступень прыхільнасці розных відаў птушак да месца нараджэння і размнажэння (т. зв. site fidelity) параўнальна даўно і актыўна вывучаецца. Нашмат менш вядома пра прыхільнасць птушак да тых самых месцаў зімоўкі.

  • 28.02.2018 - 23:52 | Harrier

    Сёлетняя зіма слаба і павольна пачыналася, але цяпер і не думае заканчвацца. Таму, негледзячы на марозны пачатак вясны, мы падвядзем сёлетнія зімовыя вынікі і будзем актыўна выглядваць вясновых птушак. Усяго за два мінулыя месяцы было зроблена 75 паведамленняў у Клуб200 АПБ пра 15 рэдкіх відаў – што для зімы вельмі неблагі вынік. Як потым аказалася, не ўсе з іх тычыліся відаў са Спісу Клубу, але пра ўсё па парадку.

  • 24.02.2018 - 02:04 | Harrier

    Стагоддзямі лічылася, што большасць птушак - манагамныя істоты – як і людзі. Аднак гэтыя ідэалістычныя ўяўленні былі развеяны пасля таго, як арнітолагі адкрылі ў птушак шматлікія іншыя стратэгіі размнажэння: палігамію, поліандрыю, праміскуітэт і нават “спаборніцтва спермы” (sperm competition). Канешне, як і ва ўсім, што нас здзіўляе ў дзікай прыродзе, ў гэтай разнастайнасці “вінаваты” натуральны адбор.

    Працягвае Цім Біркхэад (Tim Birkhead), прафесар біхевіаральнай экалогіі ва ўніверсітэце Шэффілда (Вялікабрытанія):

  • 21.02.2018 - 16:31 | Harrier

    Вельмі арыгінальная эксперыментальная праца па дамінацыі доўгадзюбых калібры (Phaethornis longirostris) была нядаўна апублікаваная ў часопісе Scientific Reports. Аказалася, што самцы-дамінанты апынуліся на гэтай пазіцыі дзякуючы выдатнай прасторавай памяці, а не памерам ці сіле.

  • 15.02.2018 - 17:00 | Harrier

    Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю  3 і 4 сакавіка. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі і Польшчы, цікавыя прэзентацыі і магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары з налепкамі чакаюць Вас!

  • 15.02.2018 - 15:56 | Harrier

    Каб найлепш дапасавацца да зменаў у навакольным асяроддзі, некаторыя віды птушак былі заўважаныя ў зменах сваіх міграцыйных паводзін. Частка птушак з той самай папуляцыі можа адлятаць на зімоўку, а частка заставацца, або яны могуць змяніць месца зімоўкі і трасу пралёту на іншую. Аднак толькі невялікая колькасць даследаванняў змагла вызначыць вынікам чаго падобныя змены ёсць: наследавання ці пластычнасці міграцыйных паводзін.

  • 13.02.2018 - 23:35 | Harrier

    У апошнія гады мы маем усё больш паведамленняў пра тое, што ў нейкай мясцовасці белы бусел (Ciconia ciconia) застаўся зімаваць побач з намі. Калі яшчэ некалькі год таму можна было з вялікай імавернасцю сказаць, што хутчэй за ўсё гэта хворая ці параненая птушка і толькі таму яна не адляцела разам з іншымі бусламі на зімоўку ў Афрыку, у апошнія гады сытуацыя змяняецца.

  • 13.02.2018 - 00:01 | Harrier

    Не так даўно было паказана, што птушкам выгадна здалёк адрозніваць суседзяў ад іншых прадстаўнікоў свайго віду – тады трэба траціць менш часу і энергіі на праверку: хто побач з табой? Паводле нядаўнага даследавання, вялікія дзятлы (Dendrocopos major) могуць выкарыстоўваць індывідуальныя асаблівасці тэрытарыяльных гукаў, якія яны выдабываюць са стукання дзюбай па дрэвах, каб пазнаваць адзін аднаго.

  • 09.02.2018 - 17:01 | Harrier

    Людзі - далёка не адзіныя істоты, якія па розных прычынах могуць разыходзіцца і ствараць новую сям’ю. Для сініц сініц (Cyanistes caeruleus) нядаўна быў вызначаны адзін з галоўных фактараў, які перадвызначае ці партнёры будуць размнажацца ў той самай пары ізноў, ці хутчэй шукаць сабе новую.

  • 08.02.2018 - 23:49 | Harrier

    Самцы сіняй сініцы (Cyanistes caeruleus) з чыста белымі шчокамі аказаліся больш здаровымі і мелі лепшыя шанцы знайсці лепшых партнёрак, чым самцы з больш тусклым пер’ем на шчаках. Папярэднее даследаванне паказала, што не толькі колькасць, але і якасць ежы, якую птушкі спажывалі ў папярэдні год, можа аказваць уплыў на колер іх пер’я.