Як чайка-рагатуха з'ела перапёлку

16.09.2014 - 20:12 | biot

Назіраў сення, як перапёлка паляцела праз мора, а за ею стая рагатух. Чайка збіла птушку ў мора, а потым медлена села на воду. Іншыя чайкі спрабавалі атабраць здабычу, але рагатуха хутка заглынула перапёлку... 

Адбылося гэта ў г.Батумі (Грузія)

Каментары

 Ого - вось гэта назіранне і фоткі!

Калегі са Швецыі расказвалі, што многія чайкі вясной харчуюцца з іх боку Балтыкі ... каралькамі. Каралькі ўжо амаль вычарпаныя пасля пералёту праз мора і чайкі хапаюць іх і праглынаюць як вялікіх насякомых. А каралькам ужо і сілаў не хапае доўга ўварочвацца...

Harrier - 17.09.2014 - 21:15

In reply to by 1Falcon (госць)

 Так, было такое на Нёмане. Але самаго моманту як варона прымусіла птушку ўпасці ў ваду я не бачыў. Толькі пазнейшыя непаспяховыя спробы некалькіх варон схапіць яе з паверхні вады.