Дапамажыце вызначыць птушак Ірану

Сябры, занесла мяне ў гэтым годзе на гару Сабалан у Іране, там нафоткаў я некаторых птушак, дапамажыце, калі ласка, вызначыць, бо сам магу памыліцца...
Дзякуй, Ваш Юрка Бакур =)

Фотаздымкі

Каментары

ЮБ (госць) - 02.10.2014 - 02:07

ну і раззлаваў мяне сайт, пакуль выкладваў гэтыя фатаздымкі, тым больш яшчэ два не давыкладваў, бо зайсьці не магу... скажыце, навошта на гэтым сайце мне пароль заводзіць па 100500 знакаў з вялікімі-малымі літарамі, ды яшчэ лічбамі... якую карысную інфармацыю знойдуць узломшчыкі на маёй персанальнай старонцы... пытаньне яшчэ ў тым, што пароль я так і не аднавіў, ды новы не выбіваецца...ды па спасылцы праз скрыню электронную зайсьці не магу другі раз, ды стварыць іншы акаўнт з гэтай паштовай скрыняй не магу... і нават адкаментаваць без адрэсы не магу... Your submission has triggered the spam filter and will not be accepted. If you feel this is in error, please report that you are blocked.

Юрка, вітаю!

На жаль, розныя тэхнічныя багі здараюцца, на нашым сайце - таксама.

Апошнія прыкладна два тыдні на сайце адбываецца апгрэйд і наспелыя раней змены. Ўсё адразу прадугледзець немагчыма, таму любыя памылкі або нязручнасці, просьба (са скрыншотамі і апісаннем праблем) дасылаць мне на пошту ці асабістым паведамленнем.

А я ўжо падзяліся імі з Адмінам, які пастараецца як мага хутчэй вырашыць праблему НА КАРЫСЦЬ усіх карыстальнікаў.

Наконт пароля і навошта ён ботам - ад імя нармальнага карыстальніка ў такім выпадку можа змяшчацца тут спам. Ботамспамерам, якія час ад часу рэгіструюцца, мы блакуем акаўнт і ім прыходзіцца пачынаць рэгістрацыю ізноў. А вось нармальнага карыстальніка заблакаваць не можам, таму і ўведзена сістэма абароны.

 

Harrier - 02.10.2014 - 19:48

In reply to by Ананім (госць)

Менавіта цяпер такі час зменаў, калі можна змяніць (некаторыя) працэдуры, а нешта карыснае дадаць.

Але варта падрабязней распісаць - што канкрэтна не так і як хацелася б каб было. Магчыма, што многае можна змяніць.

ЮБ (госць) - 03.10.2014 - 09:08

In reply to by Harrier

можна прыбраць прывязку да паштовай скрыні, каб у выпадку чаго стварыць новы акаунт. Спрасьціць імя пароля, думаю дастаткова шасьцізначнага значэньня, каб спам ня сыпаўся, як гарох, бо быў у мяне шасьцізначны, а потым бац - і не магу ўвесьці, а запамінаць шмат літар і лічбаў я тут не так часта пішу, каб гэта рабіць, ёсьць куды больш істотныя сайты, дзе сапраўды трэба грунтоўны пароль... ці шматразовы выхад па спасылцы праз ліст з паштовай скрыні... і вось нават, як ананім я не магу даслаць камэнтар нармальна Your submission has triggered the spam filter and will not be accepted. If you feel this is in error, please report that you are blocked. навошта, каб рабіць камэнт патрэбна прывязка да пошты? гэта ўскладняе працэдуру размовы, а яе трэба заўсёды спрошчваць...

admin - 03.10.2014 - 12:37

In reply to by ЮБ (госць)

1)навошта на гэтым сайце мне пароль заводзіць па 100500 знакаў з вялікімі-малымі літарамі, ды яшчэ лічбамі

Таму што гэта бяспека як асабіста вашая так і сайта. Правілы ствараюцца агульныя для ўсіх, без выключэнняў. Узломшчыкі могуць заспаміць з вашага акаўнта сайт, іншых карыстальнікаў. Выкарыстаць метады сацыяльнай інжэнерыі каб атрымаць пад вашым выглядам нейкую інфармацыію і г.д. Не трэба так бяспечна ставіцца да бяспекі ў інтэрнэце.

Дарэчы, па складанасці пароля адзінае(!) абмежаванне - гэта колькасць сімвалаў. Вялікія-малыя літары і лічбы - гэта пажаданне. І гэта паўтараю, у тым ліку і для вашай жа бяспекі (але і для сайта таксама). Звычайны пароль проста з літараў падбіраецца прыкладна за пару гадзін.

2)Калі нейкія праблемы са скідваннем пароля - з гэтым трэба разбірацца, безумоўна. Заўважу толькі, што я толькі што праверыў гэтую працэдуру - і ўсё працуе. І ад іншых карыстальнікаў такіх скаргаў здаецца не было.

3) навошта, каб рабіць камэнт патрэбна прывязка да пошты?

Таму што гэта дапамагае (і іншыя рэчы) нам змагацца са спамам на сайце, у прынцыпе дазвол на ананімнае каментаванне - гэта рэч якая адкрывае дзверы на сайт спамерам і патрабуе вельмі сур'ёзнай абароны.

У сярэднім нашая сістэма блакуе 350 спамерскіх каментароў кожны дзень.

4)ёсьць куды больш істотныя сайты, дзе сапраўды трэба грунтоўны пароль...  - Для вас як карыстальніка - магчыма, для мяне як адміністратара які адказвае за тое каб сайт працаваў - кожны сайт істотны.