У суботу вырашыў прайсціся па месцах інтэнсіўнага пралёта птушак. Па такому надвор’ю разлічваць на шмат што не прыходзілася, але мне больш хацелася паглядзець некаторыя вядомыя і новыя мясціны. Спланаваны маршрут атрымаўся даволі доўгі.
Пачалося ўсё з Перасельцаў. Зранку было даволі марозна і ветрана, таму адчуваў сябе палярнікам, які шукае белых мядзведзяў. Хоць мядзведзяў не пабачыў, але лісіц атрымалася. З адной кропкі, можна было сачыць адразу за пяццю рознымі, напэўна для іх гэта вельмі спрыяльнае надвор’е. З птушак неяк жалобна спявалі жаўрукі, весела пераляталі дразды-піскуны, як сасмяглыя ў пустыні, хадзілі кнігаўкі вакол замёрзлых калюжын, некалікі колаў зрабілі дзве стаі белалобых гусей, а каля самага лесу хадзіла 7 журавоў.
Палі каля вёскі Стрыеўка, даволі добрыя для спынення падчас міграцыі, але акрамя невялікай стайкі кнігавак і некалькіх журавоў, я нікога не сустрэў. Прыемнай сустрэчай стала стайка сініц-апалоўнікаў.
Вузкакалейка праз заказнік Азёры была небагатай на сустрэчы, але была багатай на разнастайныя біятопы: кавалкі нізінных балот, поймавыя змяшаныя лясы, старыя і маладыя саснякі, парослыя вырубкі і пажарышчы. Напэўна тут можна сустрэць не адну саву. Дарэчы, атрымала даволі блізка падысці да казуль, якія адчувалі сябе тут як дома, напэўна так адчуваюць сябе не толька яны, бо мясці там даволі глухія.
Калі дайшоў да торфараспрацоўкі і ўзышоў на невялікі ўзгорак, мне адчыніліся даволі цікавыя краявіды: трысняговы зараслі, якія цягнуліся амаль да гарзонта, невялічкія узвышшы, групкі кустоў, сістэма мілеаратыўных каналаў ды купіны балот, што сведчылі пра вялікае балота, якое было да пачатку торфараспрацоўкі. Вельмі патэнцыйнаемесца не толькі для спыння падчас міграцы, але і для гнездавання. У дадзеным бятопе заўважыў толькі канюкоў, журавоў ды дарослага арлана-белахвоста, магчыма таму, што пайшоў снег і надвор’е канчаткова сапсавалася.
Шмат пабачыць не атрымалася, але працяглая вандроўка (30 км) і новыя мясціны, пакінулі прыемныя ўражанні.
Даволі глухая мясціна |
Кавалак балота |
Добрая кропка для назірання |
Цікавая расліна, трэба ў батанікаў спытаць, што за яна |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 22.03.2009 - 21:11
Першы здымак выдатны: вайна
Першы здымак выдатны: вайна скончылася, а мы ўсё цягнікі пад адхон пускаем...
Я так зразумеў, што здымкі трэба адразу ў Ўордзе паўстаўляць ды пападпісваць, каб яны так выглядалі?
Kiolk - 23.03.2009 - 05:29
In reply to Першы здымак выдатны: вайна by Harrier
Гэта зроблена з дапамогай
Гэта зроблена з дапамогай табліцы, якая створана ў рэдактары сайта, пры гэтым пазначаецца памер бардзюра "0", каб сетка не адлюстроўвалася, а пасля ў адну ячэйку фота ў ніжнюю подпіс...
Harrier - 23.03.2009 - 11:59
In reply to Гэта зроблена з дапамогай by Kiolk
Дзякуй, паспрабую такім чынам
Дзякуй, паспрабую такім чынам напісаць назіраньне пра чачотак - калі атрымаецца.