Белавежскі birdskіing

    Два Сярожы - Абрамчук і Сідарук - ужо некалькі дзён заманьвалі мяне ў іх лясны хутарок на ўскрайку Белавежскай Пушчы. Самому хацелася да іх далучыцца, адпачнуць ад палітычнага жыцьця, проста пагасаць на лыжах, але справы адпусьцілі мяне толькі ўвечары 8-га студзеня. Еду ўздоўж палёў і лясоў, закінутых сьнегам - прыгажосьць. Уздоўж дарог лятаюць, сядзяць, дубеюць і галадаюць канюхі, з большага касматаногія. Але вось яна - казачная пушча!

    Два Сярожы - Абрамчук і Сідарук - ужо некалькі дзён заманьвалі мяне ў іх лясны хутарок на ўскрайку Белавежскай Пушчы. Самому хацелася да іх далучыцца, адпачнуць ад палітычнага жыцьця, проста пагасаць на лыжах, але справы адпусьцілі мяне толькі ўвечары 8-га студзеня. Еду ўздоўж палёў і лясоў, закінутых сьнегам - прыгажосьць. Уздоўж дарог лятаюць, сядзяць, дубеюць і галадаюць канюхі, з большага касматаногія. Але вось яна - казачная пушча!

   І хоць па ўсюль ляжыць сьнег - тут яго чамусьці ў два разы больш, лес у тры разы гусьцейшы і ўсё выглядае казачна, хоць і ўзрост для казак даўно ўжо мінуў. Прыяжджаю ў Залесьсе - таксама на ўсім шапкі сьнега - сусьветныя мастакі такія шыкоўныя карціны яшчэ не пісалі. У акенцы аднаго з домікаў цепліцца сьвечка - мяне чакаюць сябры. Зайшоў у госьці і пчаляр, які заўсёды частуе нас мёдам і заўсёды заводзіць размовы пра сусьветную замову масонаў. Не абышліся і гэтым вечарам мы ад гэтага ўсяго, а так як я прыехаў сюды адпачнуць, то вырашыў зьбегчы ад розных размоў... бо заўтра з самага ранку ЛЫжы, а дакладней белавежскі birdskying. Але з самага ранку валіць сьнег, з усіх бакоў у дом лезуць сініцы - сябры навешалі на хату сала, як цацкі на навагоднюю ёлку. Прыляталі сюды і стрынаткі, і сойкі. Самыя сьмелыя заляталі ў хату і дзёўбалі прачнуўшыхся ад мясцовага пацяпленьня мух. Людзей тут ніхто не баяўся, нават лясныя кабаньчыкі могуць без праблемаў пераворваць агароды ў прысутнасьці гаспадароў. Сярожа жартуе - дастаткова адчыніць хлеў і насыпаць туды крыху харчоў, каб дзікі ператварыліся ў хатніх жывёлаў.

   Ітак, лыжы. Упершыню, шчыра кажучы, за апошнія ...наццаць гадоў улез у іх. Але талент, як кажуць не прапіваецца, і мы адправіліся шукаць добры лясны ўзгорак, каб адчуць смагу хуткасьці. І хоць птушкі чамусьці пахаваліся ўсе - бачыў я  толькі аднаго крумкача - мы здорава пакаталіся. Таксама сустрэлі на суседнім полі дзіка, які церушыў карэньчыкі і ўбачыўшы нас неахвотна пацеляпаўся ў хмызьняк.

   А цяпер напэўна самае істотнае у гэтай белавескай гісторыі, па дарозе дамоў перад Вялікім Сялом на дарозе сядзела чарада РАГАТЫХ ЖАЎРУКОЎ (6 птушак)... Неахвотна, яны ўзьняліся ў паветра перад самымі коламі.

Фотаздымкі

Каментары

Цікавыя прыгоды. А пра магчымы механізм прыручэньня дзікіх жывёл - арыгінальная думка!

Гумовакачка ў акулярах выглядае даволі дзіўна сярод Белавескай пушчы:)

Яшчэ раз віншую з асабістым транспартам у асабістым карыстаньні і жадаю больш птушак - цікавых і розных, але не пад коламі, а на ўзбочынах і ўздоўж дарог.