Сёньня з сябрамі Дзімай Харковічам і feather вырашылі праверыць, што зімуе ў ваколіцах Берасьця. Выбралі курс на ГУЛІ - участак Мухаўца побач з вёскай Шчэбрын, ці Щэбрын, як мілагучна пішуць на прыпынках мясцовыя таленты. Але пра гулі мала хто ведаў, таму пасьля мабільнікава "ты дзе?", гучаў адпаведны адказ...
Сьнегу намяло - не паверыце! ))
Мы на Гулях. Мухавец тут мае некалькі палонак, на адной анічога, а вось на суседняй цэлая чарада птушак. Дайсьці да іх, праўда, перашкаджае вялікі кар'ер, які злучаецца з ракой. Абыходзіць яго доўга, а за птушкамі паназіраць хочацца! Таму мы вырашылі зь Дзімай прайсьціся па таямнічаму лёдзе, дзе яшчэ няма аніякіх сьлядоў. Крыху страшнавата ісьці не вядома па чым, але вера ў тое, што ў Госпада на цябе іншыя пляны дазволіла нам пазбавіцца страха. І вось, мы ля прорвы. Адпачываючыя качкі ня вельмі ўзрадаваліся гасьцям, таму ўсе яны (больш за 250 )ўзьнесьліся ў паветра. Апроч, крыжанак, была сярод іх і 1 пара гогаляў.
Вяртаемся адкопваць з сьнегу машыну. Куды едзем далей? Вырашылі завітаць на Кобрынскія ачышчальныя забудовы, каб убачыць гагача. Па дарозе на адной з канаваў побач з Тэльмамі ІІ назіраем за адзінокай шэрай чапляй, якая павольна ўзьнялася з бліжэйшага трысьнягу.
Тэлефаную Белахвосту. Ён бярэ з сабой Паходніка, і мы разам крочым па сугробах Кобрыншчыны ў пошуках новых прыгод.
На першай сажалцы плавалі лебедзі, лыскі і крыжанкі, апошнія адразу ўзьняліся ў паветра (колькасьць прыблізна 280 ). Дзіма адразу ж пачаў прыкормліваць белых птушак. Падчапіўшы аднаго зь іх, акальцаваў. Астатнія лебедзі галоднымі, але спалоханымі вачыма прасілі хлеба і трымаліся наводдаль. Крочым далей, з наступнай сажалкі зьляцела яшчэ адна шэрая чапля. Там жа плавае і доўгачаканы чорнавалёвы гагач. А Дзіма працягвае карміць лебядзей. І вось на наступнай сажалцы яго імкненьне ўзнагароджваецца - ён дастае яшчэ аднаго лебедзя - лебядзіху з-пад Гданьску, заручоную з нашым беларускім лебедзем. Адпаведныя кольцы былі на іх лапах.
Час вяртацца дамоў. Пакалена мокрыя, усе вываленыя ў сьнезе мы вяртаемся да машыны. Кожны па свойму задаволены.
suMMary
Гулі --- Шчэбрын:
Канюх-мышалоў 1
Сініца вялікая 10
Сініца сіняя 7
Шэрая варона 7
Стрынатка звычайная 1
Вялікі стракаты дзяцел 1
Дрозд-піскун 1
Зелянушкі 3
Крумкач 4
Сойка 1
Сарока 1
Крыжанкі 250
Гогаль зв. 2
Шчыгелы чарнагаловыя 10
Дамавы верабей 6
Палявы верабей 10
Дубанос 2
Шэрая чапля 1
Ачышчальныя забудовы Кобрына:
Сойка 3
Канюх-мышалоў 1
Сініца вялікая 1
Сарока 1
Шэрая варона 10
Лыска 2
Крыжанкі 280
Лебедзь-шыпун 21 (14 ад + 7 ім) + 2 ад
каўка 11
шэрая чапля 1
крапіўнік 1
нырок-сівак 1
крумкач 2
гіль 4
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 11.01.2010 - 19:34
Малайцы - цікавае падарожжа!
Малайцы - цікавае падарожжа! Ну і фотарэпартаж файны, асабліва Дзіма з лебедзямі.
А гагач на хлеб не клюнуў?
Белахвост - 11.01.2010 - 19:51
Гагачу неяк не дадумаліся
Гагачу неяк не дадумаліся кінуць, тым больш, знайшліся галодныя арнітолягі.. Зараз невялічкае смешнае відэа скіну.
Белахвост - 11.01.2010 - 21:40
Назву доўга не выдумляў:
Назву доўга не выдумляў: "Кальцаваньне ці катаваньне?" тым больш не вядома каму што!
biot - 14.01.2010 - 01:29
In reply to Назву доўга не выдумляў: by Белахвост
А Дима в своем репертуаре.
А Дима в своем репертуаре. Богданович-2!
Harrier - 14.01.2010 - 01:33
In reply to А Дима в своем репертуаре. by biot
Прыхалі б да нас шыпуноў
Прыхалі б да нас шыпуноў пакальцаваць.
freelancer - 15.01.2010 - 10:13
In reply to Прыхалі б да нас шыпуноў by Harrier
Самі з рукамі! )))
Самі з рукамі! )))
Harrier - 15.01.2010 - 10:31
In reply to Самі з рукамі! ))) by freelancer
Аднымі рукамі без калец не
Аднымі рукамі без калец не накальцуеш:) Ды яшчэ такіх падманшчыкаў птушак у нас няма - слабыя падманшчыкі, канешне, ёсьць. А такіх вось прафесійных - не, нямашака.
Ананім (госць) - 15.01.2010 - 18:44
In reply to Аднымі рукамі без калец не by Harrier
Да, падманшчыки они хорошие!
Harrier - 15.01.2010 - 19:53
In reply to Да, падманшчыки они хорошие! by Ананім (госць)
Ну як нас навучаць, можа і мы
Ну як нас навучаць, можа і мы па тры зможам. Чатыры толькі Ваня!