ізноў Крэпасьць

    Утварыў зімовыя сустрэчы для бёдуочараў "укантакце", і адразу зьявіліся жадаючыя, таму вырашылі і сёньня куды-небудзь паімчаць, а так як вырашылі досыць позна - у 16 гадзін, то вырашылі паехаць у найбліжэйшае месца - крэпасьць, а так як большасьць жадаючых спазьнялася, і ўжо пачынала цямнець вырашылі паехаць з аднім новым бёдуочарам.

    Юля, як высветлілася, аднакласьніца Алеся Рака і Юры Янкевіча, таксама сябра АПБ, але паназіраць за птушкамі яшчэ не прыходзілася, таму на прапанову паназіраць за пярнатымі яна з радасьцю пагадзілася. Таму вітайце новага бёдуочара - Юлію з Маларыты!))

   Нажаль, ужо цямнела, калі мы прыехалі на месца, і таму крэпасьць не выдавала сваех фокусаў... а дакладней наадварот, усе птушкі кудысьці разьляцеліся на начлег, зрэдку на рацэ рыбачылі вялікія савукі, пара лебедзяў патрабавала харчоў у адзінокіх рыбакоў. Дзесьці прагучыць самотная песьня гіля, праляціць сіняя сініца. Упершыню ў гэтым годзе сустрэў апалоўнікаў. Папаўзень з паўзункамі спаборнічалі ў хуткасьці перамяшчэньня па ствале дрэў. Перамог першы... ))) 

дзесьці крыкнула сіпуха... сіпуха? Запыніўся і імкнуўся яшчэ раз пачуць гэты голас - цішыня, быць можа падалося...

suMMary:

Вялікі савук 3 самкі і 4 самца;

Лебедзь-шыпун 1 пара;

Сіняя сініца 3;

Вялікая сініца 1;

Апалоўнік 6;

Папаўзень 1;

Звычайны паўзунок 2;

 

Фотаздымкі

Каментары

Был приятно удивлен увидев на фотографиях Юлю из Малориты. Я знаю эту девочку, и знаю, что она в АПБ. Проявляет большой интерес к экологии. Смотрите фото по ссылке: дело рук Юли (под нашим чутким руководством):

http://greenbelarus.info/content/view/718/1/

Ну, Юрка, молодец! :-) И где же ты ее вынашел?