Буду прасіць яшчэ дапамогі ў вызначэнні новага для мяне віда. Спачатку я адзначаў яго для сябе як звычайную стрынатку - па памерах і наяўнасці жоўтага колеру. Але аднойчы пачуў як гэта птушка спявае - зусім не просценькая і знаёмая песня стрынаткі, а нейкая "скорагаворка".
Фотаапарат далёка "не ўзяў", таму дэталяў не разгледзеў. Не так даўно пабачыў як гэтыя "стрынаткі" давольна эмацыйна высвятлялі адносіны паміж сабою і таксама з выкарыстаннем гэтай "скорагаворкі". І зусім на днях удалося падпільнаваць самку (менш яркая і больш пярэстая, чым спяваючы самец), якая ласавалася насеннем стрэлак і звярнула на сябе ўвагу ўсё той жа "скорагаворкай".
З.Ы. Выбачаюся за якасць здымкаў.
Кропка назірання
Еўрапейскі ўюрок у Дзяржынску
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.06.2019 - 19:58
Так, усё правільна вызначылі…
Так, усё правільна вызначылі - еўрапейскі ўюрок. Убачыць, тым больш сфатаграфаваць іх цяжкавата. А вось пачуць - лёгка.
Harrier - 14.06.2019 - 20:03
In reply to Так, усё правільна вызначылі… by Harrier
Вось ТУТ можаце параўнаць са…
Вось ТУТ можаце параўнаць са сваімі птушкамі.