Прайшло не так шмат часу пасля прылёту лесак-завірушак (Sylvia curucca), а мне ізноў пашанцавала паздымаць іх у цікавы перыяд іх жыцця.
Справа выглядала так: я стаяў пад схілам да Нёману на набярэжнай, з аднаго боку быў "газон", жоўты ад дзьмухаўцрў, з краю якога ў мінулым годзе пасадзілі некалькі маладых дрэўцаў, а з дпугога, бліжэй да ракі, спецыяльна завалены камнямі бераг, які зарос маладымі кустамі вяза, вярбой і дзе-нідзе засталася стаяць і ляжаць пасля зімы сухая травяністая расліннасць.
Каб было лягчэй зразумець маю радасць ад здымкаў і сустрэчы, яшчэ варта дадаць, што здымаць лесак увогуле і асабліва лесак-завірушак надзывай цяжка. Яны звычайна перасоўваюцца ў кустах і дрэвах, амаль прыціскаючы сябе да галін, ныраюць з іх на іншы ўзровень і выходзяць ці выпрыгваюць на адкрытыя месцы на (долі) секунды, за якія толькі паспяваеш знайсці іх у відашукальніку, але не зрабіць добры здымак.
І вось зверху схіла, на сухім кусціку паказалася леска-завірушка, якая потым падляцела амаль да мяне і села - на цалкам адкрытым месцы - на маладое дрэўца на газоне! Яна нікуды не спяшаецца і я паспяваю зрабіць ёй некалькі здымкаў у розных ракурсах перш, чым да яе далучылася другая птушка з пары (самка да самца, якія яе чакаў?).
Лескі пералятаюць у густыя кусты ізноў недалёка ад мяне і там пачынаецца самае цікавае: яны, часта зусім побач адна ад адной, выбіраюць кавалкі сухіх раслін для гнязда! Ну і зняць пару лесак-завірушак у адным кадры, ды яшчэ з матэрыялам для гнязда - увогуле фантастыка!
Цяпер стала зразумела, чаму ў гэтым месцы самец завірушкі амаль перстаў спяваць - бо знайшоў сабе партнёрку і заняты больш важнымі справамі)
07-05-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 21.05.2021 - 09:29
Поздравляю! Вам повезло…
Поздравляю! Вам повезло снять славку завирушку - эту неприкметную и незаметную в кустарнике птичку... И фотографии довольно хорошие.
Спасибо. Исправил.
Harrier - 21.05.2021 - 13:25
In reply to Поздравляю! Вам повезло… by pva
Дзякуй! Толькі гэта не…
Дзякуй! Толькі гэта не лясная завірушка, а леска-завірушка = славка-завирушка, или славка-мельничек.