Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лескі-завірушкі: 2 ў 1

Прайшло не так шмат часу пасля прылёту лесак-завірушак (Sylvia curucca), а мне ізноў пашанцавала паздымаць іх у цікавы перыяд іх жыцця.

Справа выглядала так: я стаяў пад схілам да Нёману на набярэжнай, з аднаго боку быў "газон", жоўты ад дзьмухаўцрў, з краю якога ў мінулым годзе пасадзілі некалькі маладых дрэўцаў, а з дпугога, бліжэй да ракі, спецыяльна завалены камнямі бераг, які зарос маладымі кустамі вяза, вярбой і дзе-нідзе засталася стаяць і ляжаць пасля зімы сухая травяністая расліннасць. 

Каб было лягчэй зразумець маю радасць ад здымкаў і сустрэчы, яшчэ варта дадаць, што здымаць лесак увогуле і асабліва лесак-завірушак надзывай цяжка. Яны звычайна перасоўваюцца ў кустах і дрэвах, амаль прыціскаючы сябе да галін, ныраюць з іх на іншы ўзровень і выходзяць ці выпрыгваюць на адкрытыя месцы на (долі) секунды, за якія  толькі паспяваеш знайсці іх у відашукальніку, але не зрабіць добры здымак. 

І вось зверху схіла, на сухім кусціку паказалася леска-завірушка, якая потым падляцела амаль да мяне і села - на цалкам адкрытым месцы - на маладое дрэўца на газоне!  Яна нікуды не спяшаецца  і я паспяваю зрабіць ёй некалькі здымкаў у розных ракурсах перш, чым да яе далучылася другая птушка з пары (самка да самца, якія яе чакаў?).

Лескі пералятаюць у густыя кусты ізноў недалёка ад мяне і там пачынаецца самае цікавае: яны, часта зусім побач адна ад адной, выбіраюць кавалкі сухіх раслін для гнязда!  Ну і зняць пару лесак-завірушак у адным кадры, ды яшчэ з матэрыялам для гнязда - увогуле фантастыка!

Цяпер стала зразумела, чаму ў гэтым месцы самец завірушкі амаль перстаў спяваць - бо знайшоў сабе партнёрку і заняты больш важнымі справамі)

07-05-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары