Другое, масавае і паспяховае гнездаванне чырвоных фламінга ва Украіне

чырвоны фламінга

Негледзячы на ваенныя дзеянні і іншыя перашкоды ад дзейнасці людзей, чырвоныя фламінга (Phoenicopterus roseus) змаглі не толькі стварыць вялікую гнездавую калонію ў 570 дарослых птушак, але і паспяхова выгадаваць амаль 200 птушанят на паўднёвым захадзе Украіны. Гэта другі выпадак гнездавання віду ў краіне.

Першы выпадак гнездавання фламінга ва Украіне адбыўся ў 2017 годзе, калі птушкі стварылі невялікую калонію ў Херсонскай вобласці на воз. Чурюк недалёка ад Крыма, але тады змаглі падняць на крыло толькі 3 птушанят.

Вялікая чарада птушак была адзначана ў 2021 годзе ў нацыянальным прыродным парку "Тузлівські лимани" (узбярэжжа Чорнага мора ў Адэскай вобласці), аднак без спробы гнездавання. У мінулым годзе, калі адбылася масавая гібель птушанят і дарослых фламінга на асноўных калоніях на воз. Туз у Турцыі, супрацоўнікі ўкраінскага нацпарку чакалі, што як мінімум частка птушак паспрабуе загнездаваць на наступны год у іх. Так і атрымалася.  

Фламінга прыляцелі на ліманы ў красавіку, а ў траўні выбралі для гнездавання ўзбярэжжы ліману Бурнас каля сяла Базарь'янка. Але там гнездаванне атрымалася непаспяховым: побач з птушкамі ўдзень пастаянна хадзілі дзеці, уначы - браканьеры, бегала шмат сабак. Таму птушкі кінулі ўсе 270 ужо збудаваных гнёздаў і перамясціліся ў іншае месца ў нацпарку, на мяжы вялікіх Тузлаўскіх ліманаў Шаганы і Алібей, дзе ў канцы чэрвеня пачалі ўсё спачатку. Сярод дарослых птушак былі фламінга з каляровымі пластыкавымі кольцамі з Францыі, Гішпаніі і Турцыі.

І вось на мінулых выходных сурацоўнікі нацпарку з дапамогай УТОП (Українське товариство охорони птахів) і Украінскага цэнтру кальцавання птушак закальцавалі птушанят фламінга, якіх вывялася ажно 192.

Паводле Ivan Rusev праз Птахи України падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Сяргея Зуёнка

 

 

На гэтую тэму:

Украінская арніталагічная сенсацыя: расповед ад першай асобы

Фламінга ў Францыі "паўдзельнічалі" у здымках фільму - ёсць шматлікія ахвяры

Паляўнічы, які забіў фламінга над Мальтай, атрымаў турэмны тэрмін

Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў

 

Comments