Летнік 2010

16.07.2010 - 01:58 | Kiolk

8 па 14 ліпеня адбыўся студэнцкі летнік для студэнтаў-бёдуочараў. У ім прынялі удзел 20 хлопцаў і дзяўчат не толькі з розных універсітэтаў Беларусі, але і з розных краін Еўропы. Так, летнік сабраў у адну дружную кампанію студэнтаў з Беларусі, Швецыі і Украіны.

 

Цэлы тыдзень маладыя аматары птушак назіралі за арнітафаўнай Тураўскага балоння, ракі Прыпяць, наведалі самую вялікую ў Кантынентальнай Еўропе калонію белых чапель і вялікага баклана, бачылі Альманскія краявіды. Кожны дзень быў адметны сваёй непаўторнасцю. Вельмі цяжка вылучыць самыя цікавыя моманты, бо, што ні момант – то прыгожая асобная гісторыя. Кожная хвіліна – гэта сукупнасць пазітыўных эмоцый, якія чарадой новых малюнкаў у біноклях і трубах змяняліся адна за адной. Прпаноўваю паглядзець невялічкі фотарэпартаж, каб кожны з вас мог адчуць на сабе тое, што адчувалі ўдзельнікі летніка.

Гульні – такі добры спосаб, каб пазнаёміцца. У першы дзень мы знаёміліся. Што ж, трэба адзначыць, што гуляючы, знаёміліся і другі дзень.

Другі дзень. Тураўскае балонне. Трэба ж не толькі пазнаёміцца, але і стаць блізкімі адзін аднаму. Нейкія крытычныя сітуацыі гэтаму спрыялі.

А пасля знаёмства – за працу. Першыя за летнік назіранні за птушкамі.

Шмат назіранняў. Шмат птушак.

 

Дзень № 3. Мы плывём, каб паглядзець калонію бакланаў і чапель.

Дзень чацвёрты. Птушкі паўсюль. Дык у які бок глядзець?

Той самы дзень. На возеры “Белае”.

А вечарамі мы гулялі. Гулялі ў самую бессмяротную гульню – “Мафію".

Пяты дзень. “Альманы” Хіба варта пра іх пісаць?

Шосты дзень. Працавалі ўсе: хлопцы, дзяўчаты, беларусы, шведы, украінцы. Усе. Адна частка летнікоўцаў высякала кусты івы, іншая ж – будавалі і развешвалі сінічнікі. А сёмы дзень – дзень ад’езду. Не хочацца выкладаць здымкі з яго. Няхай гэты летнік запомніцца ўсім тым, якім ён быў. А дзень ад’езду проста будзе такім пераходным момантам, які азначае, што сустрэчы будуць. Вось такі цудоўны летнік вачамі таго,хто прымаў у ім удзел. І адпачынак. Паміж назіраннямі павінен быць адпачынак.

Каментары

Очень рады что бывший ученик нашей школы имел возможность принять участие в роботе "Летника - 2010". Своими впечетлениями он поделился с нами. Теперь на сайте нашей школы есть фото, которые освещают роботу летника. Приглашаем на наш сайт ознакомится с фотоотчетом: http://goloskivlt.at.ua/blog

 Информацию про Ваш сайт мы также поместили на нашей страничке "Каталог сайтов" и рекомендовали всем украинским любителям птиц обезательно зайти на Ваш сайт. Кроме множества информации о птицах на Вашем сайте, у Вас очень высокая оперативность информирования. К сожалению на украинских сайтах новая информация появляется на много реже.