Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шэрая варона і бяззубка

шэрая варона

У сапраўдную і несапраўдную (цёплую) зіму шэрыя вароны (Corvus corone cornix) шмат часу праводзяць ля ракі. Не толькі купаюцца, але і шукаюць ежу. І вось я бачу хаця і параўнальна рэдкую, але знаёмую карціну - варона на беразе недалёка ад вады спрабуе адкрыць бяззубку (Anodonta sp.), каб з'есці яе.

Пераварачвае малюска і так, і гэтак, даганяе, калі ён 'уцякае' па льду, засоўвае палавінку дзюбы ў прыадкрытую шчыліну, але акрамя некалькіх невялікіх кавалкаў, нічога больш за 5-6 хвілін з пачатку маіх назіранняў за ёй дастаць з ракавіны ў птушкі так і не атрымліваецца. Я са здзіўленнем назіраю за гэтым і чакаю калі ж варона прынясе бяззубку сюды, на набярэжную і кіне на плітку, каб разбіць ракавіну малюска і дабрацца да вялікай мышцы. Гэта ж участак берага, на якім як мінімум сям’я варон умее гэта рабіць і час ад часу робіць, а магчыма (хутчэй за ўсё) навучыліся ўскрываць бяззубак і іх патомкі.

Але нічога падобнага не адбываецца і ў рэшце рэшт я разумею ў чым прычына - варона пачынае крычаць, параўнальна шырока раскрываючы дзюбу і 'выдае' свой узрост. Рот унутры чырвоны, як у птушанят і маладых варон, а не цёмна-шэры ці чорны як у дарослых. Таму гэта яўна не дарослая птушка з мясцовай пары, якая ўмее разбіваць бяззубак і хутчэй за ўсё не іх птушанё з мінулага году, а нейкая іншая, якая апынулася на іх гнездавой тэрыторыі, але так і не змагла скарыстацца ёй як магла б.

Нёман у Гродна, 20-02-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

На гэтую тэму:

Шэрая варона-гурманка і дзве бяззубкі за раз

Каментары