Утварыў зімовыя сустрэчы для бёдуочараў "укантакце", і адразу зьявіліся жадаючыя, таму вырашылі і сёньня куды-небудзь паімчаць, а так як вырашылі досыць позна - у 16 гадзін, то вырашылі паехаць у найбліжэйшае месца - крэпасьць, а так як большасьць жадаючых спазьнялася, і ўжо пачынала цямнець вырашылі паехаць з аднім новым бёдуочарам.
Юля, як высветлілася, аднакласьніца Алеся Рака і Юры Янкевіча, таксама сябра АПБ, але паназіраць за птушкамі яшчэ не прыходзілася, таму на прапанову паназіраць за пярнатымі яна з радасьцю пагадзілася. Таму вітайце новага бёдуочара - Юлію з Маларыты!))
Нажаль, ужо цямнела, калі мы прыехалі на месца, і таму крэпасьць не выдавала сваех фокусаў... а дакладней наадварот, усе птушкі кудысьці разьляцеліся на начлег, зрэдку на рацэ рыбачылі вялікія савукі, пара лебедзяў патрабавала харчоў у адзінокіх рыбакоў. Дзесьці прагучыць самотная песьня гіля, праляціць сіняя сініца. Упершыню ў гэтым годзе сустрэў апалоўнікаў. Папаўзень з паўзункамі спаборнічалі ў хуткасьці перамяшчэньня па ствале дрэў. Перамог першы... )))
дзесьці крыкнула сіпуха... сіпуха? Запыніўся і імкнуўся яшчэ раз пачуць гэты голас - цішыня, быць можа падалося...
suMMary:
Вялікі савук 3 самкі і 4 самца;
Лебедзь-шыпун 1 пара;
Сіняя сініца 3;
Вялікая сініца 1;
Апалоўнік 6;
Папаўзень 1;
Звычайны паўзунок 2;
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 13.01.2010 - 00:11
Вось, аказваецца, як цяпер
Вось, аказваецца, як цяпер маладых ды прыгожых дзяўчын 'здымаюць' - на птушак укантакце:)
АV (госць) - 13.01.2010 - 01:15
застаецца толькі зайдросціць!
biot - 14.01.2010 - 01:36
In reply to застаецца толькі зайдросціць! by АV (госць)
Был приятно удивлен увидев на
Был приятно удивлен увидев на фотографиях Юлю из Малориты. Я знаю эту девочку, и знаю, что она в АПБ. Проявляет большой интерес к экологии. Смотрите фото по ссылке: дело рук Юли (под нашим чутким руководством):
http://greenbelarus.info/content/view/718/1/
Ну, Юрка, молодец! :-) И где же ты ее вынашел?
Kiolk - 14.01.2010 - 01:47
In reply to Был приятно удивлен увидев на by biot
Крэатыўна... Малайчына...
Крэатыўна...
Малайчына...