Усё пачалося з таго, што ў гэтым студзені, пад час зімовых улікаў вадаплаўных, я тры разы прыязджала ў лесапарк Дразды, каб пабачыць на Свіслачы малых коўр. Яны тут звычайна зімуюць.
Тым часам на гэтым месцы паказаўся пастушок, які - хоць і рэдка трапляе на вочы назіральнікаў - наўпрост пасвіўся на заламаным трыснягу, не зважаючы на людзей:
Апошні раз я паспрабавала пабачыць коўр 31 студзеня. Не пашанцавала. Прайшлася ўздоўж рэчкі, можа, ізноў пастушок трапіцца. Не. Толькі амерыканская норка палявала.
А калі вярнулася на коўра-пастушковае месца, пачула на другім беразе рэчкі грукат, як быццам нехта паленца на паленца кінуў. Няўжо бабры? Няма ж паблізу пагрызеных дрэваў і характэрных пянькоў. А праз хвіліну прама перада мной вынырнуў звер з вусатай пысай і некалькі імгненняў глядзеў на мяне так, быццам не верыў сваім вачам. А я сваім. Хто гэта?!! Звер апрытомнеў першым і нырнуў. Ну ўсё, дзе цяпер яго лавіць? Але звер аказаўся цікаўным і зноў вынырнуў праз паўхвіліны:
Выдра! Прыгажуня! Глядзіць пільна, ноздры раздуваюцца. Тут і фота удалося зрабіць.
А коўры з'явіліся 1 лютага...
Хлебнае месца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 02.02.2019 - 01:12
Ух і прыемныя ж звяругі…
Ух і прыемныя ж звяругі гэтыя выдры!
Я згодны на такую "кампенсацыю" - каб замест коўраў і нават пастушка ўбачыць выдру :)
pva - 02.02.2019 - 11:55
Што і казаць, вельмі…
Што і казаць, вельмі пашанцавала. Прыгожая і цікаўная мордачка. Зайздрошчу добрай зайздрасцю. Поспехаў, Вам і далей!
Iouri - 02.02.2019 - 12:29
Цiкавыя сустрэчы!
Цiкавыя сустрэчы!