Нашы назіранні

  • Званец 2009,альбо як мы ўлічвалі чаратовак

    02.08.2009 | Luna
    27 чэрвеня павінны былі пачацца улікі ў заказніку Званец. У гэты дзень выдалася добрае надвор’е,свяціла сонца.З самага пачатку дня пачаліся “непрыемнасці”, У аўтобусе Ваўкавыск – Кобрын,на якім мне давялося дабірацца,зламаўся кандыцыянер,і вокны былі без фортачак,некалькі гадзін я адчуваў сябе сялёдкай,якая едзе у вялікай белай банцы.Вось станцыя Кобрын ,і не тое што выхожу,я выбягаю з аўтобусу,каб падыхаць свежым паветрам.дараз у званю У.Малашэвічу,спытаць калі забяруць..дзесьці праз гадзіну,або мы або Фянчук,чакай…Чакаў пяць гадзін…нарэшце прыехаў Віктар.за поўгадзіны дабраліся да вёскі Навасёлкі,у якой давялося пражыць бліжэйшы тыдзень.Чытаць далей
  • Суботняя вандроўка

    02.08.2009 | Kiolk

         У гэту суботу выдалася магчымасць трошкі пападарожнічаць па Гарадзенскай вобласці, узброіўшыся трубой і біноклем я рушыз за птушкамі, але болей атрымалася назіраць цікавых краявідаў і мясцінаў, чым птушак. 

    Маё падарожжа пачынаецца з невялічкага ціхага мястэчка ў Ваўкавыскім раёне - Воўпа, якое ўпершыню згадваецца ў 1492 годзе.

    Чытаць далей
  • Назіраем за цікавымі відамі птушак не выходзячы з дому.

    02.08.2009 | Luna

        Цікавыя віды птушак можна назіраць не выходзячы з дому. У гэтым я яшчэ раз упэўніўся. У мінулым годзе, недалёк ад дому, я знайшоў гняздо шэрай валасяніцы (Muscicapa striata).Тады птушкі адтуль выляцелі, і не прыдаў яму увагі. У гэтым жа годзе,зараснікі маліны,у якім я знайшоў гняздо зкасілі. Цяпер,думаў што яны не будуць каля нас рабіць свае гнёзды, але 30.07 я ўбачыў іх зноў,было іх тры птушкі: дарослая, і дзве маладыя. Доўга назіраў як яна іх корміць, нават засняў! (на здымку). Але маю увагу адцягнула іншая птушка, якая сядзела на суседнім дрэве. Сядзела яна высакавата, з-за ветак яе нельга было добра разглядзець. Я хучэй забег на другі паверх, і вось, яна амаль каля самага вакна, крыху высунуўшы фоцік, зрабіў два кадры, і гэта аказаўся таўстадзюб (Coccothraustes coccothraustes)!

    Чытаць далей
  • Лавіся птушка вялікая і малая

    30.07.2009 | Kiolk

       Апошнія тры ночы правёў не ў горадзе за кампутарам, а ў полі непадалёку ад Абухава, ды і не проста правеў сузіраючы зорнае неба і ўдыхаючы чыстае паветра, а лавіў птушак. “Лавіць птушак” – гэта кодавая назова, якая заключае ў сабе адлоў з дапамогай сетак кулікоў і іх кальцаванне. Асноўная мэта - гэта вывучэнне міграцыі гэтых цікавых птушак. Як пісалася раней, не так даўно знайшлі цікавае месца недалёка ад Абухава, дзе канцэнтруюцца кулікі, ды і не яны адныя, як высветлілася, і з тых часоў мне хацелася прыехаць сюды і паспрабаваць палавіць. З наступленнем цёплых дзён маё жаданне здзейснілася. 

    Чытаць далей
  • 29-07-2009: Казіміроўка - жураўлі і белыя буслы

    29.07.2009 | Harrier

        Ледзьве выехалі ў гадзіну-пік з горада і дзякуючы мне заблудзілі на лясной дарозе пасьля пітомніка пчолаў.

        Чарніцы былі нейкія кіславатыя, за тое шматлікія слепні і камары атакавалі нас адразу,  як толькі мы прыадчынілі дзьверы машыны. Выратавала нас звычайная, але вялікая - на ўсю дарогу - лясная калужына. Пасьля рэкагнасціроўкі вырашылі вяртацца назад і паспрабаваць пад'ехаць на максымальную адлегласьць да адкрытай поймы Лазоўкі дзе-небудзь у Казіміроўцы.

    Чытаць далей
  • Сердитые соседи

    26.07.2009 | Natura_list

        Если судить по внешнему виду о характере птиц, то некоторых из них вполне можно охарактеризовать, как сердитых. Это относится в первую очередь к совам. Но самый «сердитый» из них – это, конечно, домовый сыч. Нахмуренные брови и глядящие прямо на вас большие, желтые, с черным зрачком глазенки придают этом загадочному пернатому гному довольно устрашающий вид. Не зря вся пернатая мелочь при появлении таких соседей приходят в ужас, с отчаянными криками бросаются прочь, или наоборот, кто посмелее, собираются вокруг и дружно «обсуждают» незваного пришельца. Именно благодаря таким «сигналам SOS» зачастую можно без особого труда понять, что где-то рядом, за куском шифера под крышей или на ее коньке сидит домовый сыч. 

    Чытаць далей
  • Незабыўныя ўлікі

    26.07.2009 | Luna

           19-21 чэрвеня адбыліся ўлікі ў заказніку Спораўскім…Было гэта ўжо болей за месяц назад.З часам ўсё патрохі забываецца, крыху лянуешся пісаць, як там усё было, як адбываліся улікі… Але ўсё ж напішу… А пачалося ўсё з прапановы Яўгена. У адзін вечар піша мне: 19-21 цікавая справа будзе, не хочаш паўдзельнічаць??? Будуць улікі вяртлявай чаротаўкі, на Спораўскім, каля Бярозы. Добра кажу, магчыма паеду… На наступны дзень яму быў дадзены канчатковы адказ – я еду.

    Чытаць далей
  • 24-07-2009: сажалкі "Азота" - вялікія белыя чаплі ды белашчокія рыбачкі

    25.07.2009 | Harrier

    Учора ўвечары пасьля дажджу ўсёй вялікай сям'ёй з'ездзілі на Беражаны.

    Перад самымі сажалкамі сустрэлі ахоўніка, які прывітаўся і паведаміў, што па перыметру сажалкі абцягваюць новым калючым дротам. Да таго ж яшчэ адна добрая навіна для птушак і бёдуотчараў: у адну з сажалак запусьцілі таўсталобікаў і амураў (?), каб тыя выядалі расьліннасьць. Таму часам заяжджае міліцыя і ганяе рыбакоў.

    Чытаць далей
  • Белы бусел у Зэмбіне

    21.07.2009 | Harrier

    Цікавы фотарэпартаж з гнязда белага бусла на руінах касьцёла  Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў мястэчку Зэмбін Барысаўскага раёну можна паглядзець тут: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27881

    Здымкі Юліі Дарашкевіч, газэта "Наша ніва".

    Больш пра касьцёл і Зэмбін тут:

    http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&nazva_id=mebaziem02

    Чытаць далей
  • 19-07-2009: Жители очистных

    19.07.2009 | Jorg

    Решил обследовать очистные сооружения в д.Чернавчицы. С первого взгляда местечко казалось безжизненным. Лишь пара лебедей украшала водный пейзаж. Но одступать и не думал. Сразу выбрал место под укрытие и начал ждать. Через некоторое время, в зарослях рогоза, подала звук камышница. Вот тут и появилась надежда что-то (поймать). Но саму исполнительницу так и не удалось поймать в видоискатель. Но с большим усилием удалось высмотреть малолетних партизан (они себя чувствовали в рогозе как белорусские партизаны в лесу). Спустя несколько минут на воде появилась лысуха. Она и вовсе не подозревала, что попала на чужую територию. Здесь всё решилось за долю секунды, один из родителей поднял громадный столб воды, что лысуха и не думала огрызаться, а спокойно поменяла курс и поплыла восвояси. К сожалению этот момент был мимо объектива, слижком мало времени(((. Вот и получил я доказательство, что с первого взгляда водоёмы совсем не такие безжизненные!!

    Чытаць далей