Нашы назіранні

  • Малады арлан-белахвост пад час кальцавання

    25.06.2014 | Harrier

     На ўскрайку аднаго з балот на Віцебшчыне быў паспяхова акальцаваны падрослы арлан-белахвост.

    Фота Валерыя Кавалёнка:

    Чытаць далей
  • Вывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO

    24.06.2014 | Harrier

    Не часта атрымліваецца ўбачыць вывадак вялікіх савукоў. Сёння мне пашчасціла гэта зрабіць на Нёмане ў межах гораду. З часу першай сустрэчы мінула прыкладна 4,5 гадзіны. За гэты час самка з 8 птушанятамі змаглі праплыць уверх па плыні каля 3 км і спыніліся на каменнях у вялікага вострава на адпачынак і чыстку пер'я:

    здымкі і відэа зроблены праз трубу = digiscoping

    http://youtu.be/4amvUUoP6Os

     

     

    Чытаць далей
  • Паляванне малага арляца пешкі = Hunting of LS Eagle by walking + VIDEO

    11.06.2014 | Harrier

     Напэўна многім пашчасціла назіраць, як малы арлец палюе, ходзячы па зямлі.

    Хутчэй за ўсё так можна без асаблівых цяжкасцяў злапаць амфібій.

    Я таксама назіраў гэты тып палявання некалькі разоў, але сфатаграфаваць і зняць гэта на відэа атрымалася ўпершыню.

    Мы пад'ехалі на параўнальна блізкую адлегласць да птушкі, якая ўжо палявала такім чынам на поле шматгадовай травы паміж вв.Масткі і Перасельцы на Гарадзеншчыне:

     

    Чытаць далей
  • Шарик

    01.06.2014 | Iouri
    Пасмурным дождливым вечером на краю поля наблюдал небольшую птичку. Она сидела на ветке дерева и "чирикала". Я решил, что это молодой щегол, но не уверен. Может кто-нибудь подскажет, кто это? Снимок сделан 31 мая 2014 г. окр. дер. Свериново, Столбцовский р-н.Чытаць далей
  • Шэрыя кугакаўкі Румлёўскага парку - VIDEO

    23.05.2014 | Blackbird

    Шпацыруючы раніцай праз Румлёўскі парк (Гродна) выпадкова натрапіў на пару шэрых кугакавак (Strix aluco). Спачатку заўважыў адну дарослую птушку, якая бязшумна пераляцела з аднаго дрэва на другое. Затым убачыў маладога злётка, які ўвесь час пералятаў і выдаваў кароткія пазыўкі. Яшчэ праз пару хвілін падляцела і другая дарослая птушка...

    Чытаць далей
  • Мае Падкаменкі

    19.05.2014 | Проніч

    18 траўня 2014. Блужанскі с/с, Пухаўшчына.

    У слове падкаменка адчуваецца семантычная сувязь з будоўляй, будаўнікамі. І не дарэмна, бо менавіта падкаменкі ўмела знаходзяць сховы сярод пазбаўленых ужытку абломкаў сьценаў, бятонных блокаў, а таксама пасярод каменьня і цэглы - усё гэта прывабныя месцы для іх гнёздаў. Цяперашняй вясной такія блокі хутка прагрэліся, што спрыяла раньнім вывадкам. Тры здымкі гэтага назіраньня паказваюць, як папераменна самец ды самка кормяць сваіх дзетак. Каб адвесьці маю цікавасьць, птушкі спрабуюць прывабіць мяне ў зусім іншы бок, таму хаваюцца ў траве. Дзе б не былі - у рэшце рэшт, яны вяртаюцца да адтуліны ў бятоннай пліце, да т.з."галасавіка". Туды не трапляе вада нават у навальніцу.

    Месьціцца гняздо пасярод груды будаўнічых адыходаў, што побач з адноўленымі будынкамі калгаснай фермы. Кожны дзень побач з грудай праганяюць статкі кароў пастухі. Бойкае месца - не перашкода.  

    Пакідаючы месца сховы, ня лішнім будзе й азірнуцца.   

    Чытаць далей
  • Прыемныя нечаканасці + VIDEO

    06.05.2014 | Blackbird

               Толькі пад’ехалі  да балота Грайна, як заўважылі, што нізка над вадой вёртка пікіруе сокал-кабец (Falco subbuteo). Адразу новы від для Грайна... Вось з такой нечаканай сустрэчы пачалася наша мінулая нядзельнай экскурсія на птушак (04.05.2014). Ня гледзечы на невясёлы прагноз надвор’я і адчувальную прахлоду было сонечна і ясна. У яркіх прамянях ранішняга сонца балота ажывала і налівалася фарбамі рознага адцення.

    Некалькі панарамаў тут:

    http://www.dermandar.com/p/ehhoMO/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-02

    http://www.dermandar.com/p/cjqdif/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-03

    http://www.dermandar.com/p/bFKJgF/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-04

    http://www.dermandar.com/p/dzKYVD/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-08

    Як высветлілася, наш сокал быў не адзін. Хутка ў небе заўважылі яшчэ двух птушак. Потым адзін з кабцоў сеў адпачыць на паўвысахлае дрэва (нажаль з-за адлегласці відэа выйшла не самае ўдалае).

    Чытаць далей
  • Сапраўдны пір - Everybody is welcome!

    02.05.2014 | Harrier

    Пад час чарговага выезду на Свіслач у мінулую нядзелю нас здзівіла вялікая колькасць баталёнаў, групкі і нават хмаркі якіх былі амаль паўсюль: і на нёманскіх берагах, і ў азіміне параўнальна далёка ад берагу:

    Галоўная (?) прычына гэтага выявілася даволі хутка - паўсюль на расліннасці і нізка ў паветры над ёй сядзелі і ляталі мільёны і мільярды камароў -  цэнтнеры ці нават тоны біямасы:

    Зразумела, што птушкі ахвотна карысталіся з гэтага шчаслівага збегу абставін!

    Аднак праз два дні мы былі ўражаныя нашмат большай колькасцю камароў вакол вадасховішча - яны сапраўды былі паўсюль: на сухой кукурузе

    на пластыкавай паверхні намёта для выдачы папераў рыбакам:

    на бетоннай паверхні прыбудовы:

    Чытаць далей
  • Экскурсія ў “птушыны рай”+VIDEO

    28.04.2014 | Blackbird

     Сотні балалёнаў (Philomachus pugnax), белашчокія рыбачкі (Chlidonias leucopterus), малыя крычкі (Sterna albifrons), белашчокая казарка (Branta leucopsis), скапа (Pandion haliaetus). І гэта толькі зусім сціплы спіс відаў тых птушак, якіх удалося пабачыць пад час мінулай нядзельнай экскурсіі (27.04.2014) 

     Першы наш прыпынак – вадасховішча ля в. Дарошавічы і Дзекалавічы. На выступаючых з вады дрэвах дружна адпачывалі вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo):

    Чытаць далей
  • Дапамажыце вызначыць арла

    28.04.2014 | Yavorets T

     Сёння ў  Гродзенскім раёне назіралі малога арляца, які праляцеў над нашай машынай і недалёка ад ускрайку лесу стаў падымацца, пад ім аказаўся яшчэ адзін арол.

    З-за таго, што было далекавата для добрых здымкаў другой птушкі, ён быў зроблены толькі адзін:

    Хвост у птушкі дзіўнай для арла, ромбападобнай формы:

    Калі ласка, дапамажыце вызначыць птушку.

     

    Чытаць далей