Cornell Lab і Swarovski Optik хочуць знішчыць бёрдуотч, які мы ведаем?

Усім, хто сур’ёзна займаецца ці проста цікавіцца назіраннем птушак, добра вядомыя самы папулярны глабальны сервіс eBird, які створаны Cornell Lab of Ornithology і лідар па інавацыях і продажах оптыкі прэміўм класа кампанія Swarovski Optik. Гэтыя брэнды аб’ядналі свае сілы і ствараюць канцэптуальна новы прадукт пад ўмоўнай назвай “digital guide” (“лічбавы вызначальнік”), які можа рэальна знішчыць назіранні за птушкамі ў тым выглядзе, якімі мы іх ведаем зараз.

“Лічбавы вызначальнік” ўяўляе з сябе монакуляр-тэлескоп, створаны Swarovski Optik, злучаны з унутранай лічбавай камерай, якая можа безпасрэдна перадаваць тое, на што наведзены тэлескоп, на сервер праграмы Merlin Bird ID. Гэтая праграма створана камандай лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) (Cornell Lab) і ўвесь час павялічвае колькасць відаў, якія з яе дапамогай аўтаматычна вызначаюцца па фотаздымках амаль без удзелу ў гэтым працэсе самаго назіральніка. Упершыню працуючы прататып “digital guide” быў прадстаўлены шырокай публіцы ў жніўні на самым папулярным не толькі для еўрапейскіх бёрдэраў фестывалі Birdfair у Rutland, Вялікабрытанія.

труба

Пасля таго, як назіральнік знайшоў у тэлескоп птушку, якую ён хоча вызначыць, націскам кнопкі камера робіць здымак і перасылае яго з дапамогай тэлефона назіральніка ў праграму-on-line вызначальніка Merlin. Далей праграма або адназначна вызначае птушку на здымку, або прапануе назіральніку выбраць адзін з прапанаваных праграмай і падобных варыянтаў.

Цікава, што акрамя менавіта выгляду птушкі, на аснове якога будзе весціся яе вызначэнне да віду параўнаннем з вялізарнай базай здымкаў, загружаных сотнямі тысяч карыстальнікаў сервіса eBird, таксама плануецца выкарыстоўвываць для вызначэння і бібліятэку запісаў вакалізацыі птушак з Macaulay Library – вялікага архіву, які існуе з 1929 году.  

На сённяшні дзень існуюць рэгіянальныя “пакеты” праграмы Merlin, якія ўсе разам маюць магчымасць вызначыць больш, чым 3700 відаў птушак, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Азіі і Аўстраліі. Колькасць падобных відаў, якія можа вызначыць праграма фактычна з вельмі фармальным удзелам назіральніка, увесь час павялічваецца, але наперадзе яшчэ шмат тых, якія праграме яшчэ “не па зубах”, бо на Зямлі вядома пра існаванне больш 11 тысяч відаў птушак.  

На шчасце для ўсіх, хто толькі пачаў назіранні ці ўсё сваё свядомае жыццё вучыцца лепш вызначаць усё большую колькасць відаў птушак з дапамогай больш традыцыйных вызначальнікаў, “лічбавы вызначальнік” ад Cornell Lab і Swarovski Optik застаецца пакуль што больш канцэпцыяй, чым гатовым прадуктам на продаж. Аднак ужо прагучала заява пра тое, што Swarovski плануе выпусціць наступную версію digital guide у першай палове 2020 года. А выпрабаваць яе можна будзе на наступных вялікіх фэстах бёрдэраў.

Калі канцэпцыя будзе паспяхова рэалізаваная і пашырыцца сярод іншых вытворцаў оптыкі і назіральнікаў птушак, мы можам стаць сведкамі таго, як традыцыйныя назіранні птушак, якія ўсе мы ведаем сёння, паступова знікнуць.

Паводле www.allaboutbirds.org (тэкст і ніжняе фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Верхняе фота - яго ж

 

 

На гэтую тэму:

Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру

Электронны Merlin “даляцеў“ да Еўропы, але радавацца яшчэ рана?

Merlin дапаможа вызначыць амерыканскіх птушак па фота

Праграма для iPhone дазволіць амерыканцам вызначаць птушак навокал

НОВЫ МЕТАД АЦЭНКІ ПАМЕРУ ПАПУЛЯЦЫЙ ПТУШАК ПА ІХ ГАЛАСАХ

У Шатландыі тэрапеўты пачалі прапісваць пацыентам бёрдуотч!

Бёрдуотчары штогод трацяць у польскай частцы Белавежскай пушчы мільёны даляраў

Першы вызначальнік птушак Беларусі для смартфонаў на Андроід выпушчаны АПБ