Сокалы-пустальгі загнездавалі ў …рухавіку самалёта

З-за таго, што сокалы не будуюць уласных гнёздаў, яны вымушаныя шукаць і займаць або гнёзды іншых відаў птушак адпаведнага памеру, або розныя нішы. Апошнія могуць быць вельмі разнастайнымі і размяшчацца як ў будынках, так і на тэлевізійных вежах, і сярод завадзкіх труб – галоўны крытэр гэта памер нішы і часта вышыня яе размяшчэння над зямлёй. Аднак выбар месца гнездавання пары сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) ва Уэльсе (Вялікабрытанія), здзівіў не толькі самалётных тэхнікаў, якія знайшлі птушанят.

Пасля таго, як Airbus-A320 амаль год прастаяў на стаянцы самалётаў у St Athan's Bro Tathan business park, прыйшла чарга на яго рамонт і ён быў адвезены ў самалётны ангар, дзе доступ дарослых птушак да птушанят, якія вывяліся ў рухавіку самалёта, прыпыніўся. Таму двум сакалятам не толькі вельмі пашанцавала, што тэхнікі, якія пачалі рамонт ўбачылі іх, але і што яны зрабілі гэта своечасова. Справа ў тым, што на гэты момант птушкі не елі ўжо працяглы час – некалькі дзён.

Прадстаўнікі грамадзкай арганізацыі RSPCA Cymru дасталі птушанят і пасля агледзін адвезлі ў шпіталь для птушак Gower Bird Hospital для рэабілітацыі.

Simon Evans, інспектар RSPCA, сказаў: "Я не маю сумневаў, што птушанят выратавалі ў апошні момант. Хаця нам і так не часта прыходзіцца мець справу з сакалятамі, ратаванне дзікіх жывёл з самалёта – гэта нешта новае для мяне”.

Пад час рамонту самалёта механікі Umit Atas і Luciano 'Lucky' Ferriera ўбачылі дзве пары бліскучых вачэй унутры аднаго з рухавікоў ‘эірбаса’ і пасля гэтага патэлефанавалі ў RSPCA з просьбай аб дапамозе. У іх гонар птушанят назвалі Umit і Lucky (‘Шчасліўчык’).

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

Топ-10 открытий благодаря 10 сезонам on-line трансляций с гнёзд сокала-пустельги

ВЫЛУПЛЕННЕ I РОСТ ПТУШАНЯТ: ПАЧЫНАЕЦЦА САМЫ ЦІКАВЫ ЭТАП ОН-ЛАЙН НАЗІРАННЯЎ НА ГНЁЗДАХ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ

Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі

Фейсбук помог обнаружить сокола-пустельгу из Беларуси … в Ливии!

Генетычнае параўнанне гарадзкіх папуляцый звычайнай пустальгі (Falco tinnunculus)

Калі гнездавых ніш не хапае…