Даўно мінулі часы, калі з-за недахопу жывёльнага бялка жыхары краін Міжземнамор’я масава забівалі для ежы птушак-мігрантаў. Недахопу ў ежы ў рэгіёне няма як мінімум апошнія 50-70 гадоў, але маштабныя забойствы пралётных і зімуючых там птушак працягваюцца і легальна, і нелегальна. На жаль, гэта традыцыі, якія пакуль немагчыма цалкам перамагчы. Аднак мясцовыя прыродаахоўныя таварыствы змагаюцца з іх носьбітамі, і часам паспяхова.
Прадстаўнік таварыства BirdLife Malta заявіў, што яны задаволены судовым выракам, які атрымаў мясцовы паляўнічы за забойства ў кастрычніку 2021 году 4 ружовых фламінга ў мясцовасці Qawra Point. Ён быў прызнаны вінаватым і атрымаў гадавы турэмны тэрмін, яго паляўнічая бронь была канфіскаваная, паляўнічая ліцэнзія дажыццёва ануляваная, таксама яго пазбавілі магчымасці калі-небудзь у будучыні атрымаць дазвол на валоданне якой-небудзь агнепальнай зброяй. Між іншым гэта азначае, што гэты чалавек больш не зможа легальна паляваць.
Адзін з бёрдуотчараў 2 кастрычніка 2021 г. патэлефанаваў у паліцыю (Malta Police Force) і ў BirdLife Malta, што стаў сведкам забойства 4 фламінга. Пакуль прадстаўнікі таварыства і паліцыі дабіраліся на месца злачынства, бёрдуотчар зрабіў відэа, якое разам са знойдзенымі трупамі забітых птушак і паслужыла пераканаўчымі доказамі ў справе.
Акрамя гэтага, значна большым поспехам можна лічыць нядаўняе стварэнне прыроднага рэзервата з забаронай там палявання ў мясцовасці Qawra Point, абвешчанне Урадам пасля звароту BirdLife Malta і сумнага мінулагодняга выпадку з нелегальным паляваннем.
Паводле www.birdlifemalta.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Вясновае паляванне на птушак застанецца на Мальце легальным?
У Аўстраліі 80% паляўнічых не ведаюць птушак, на якіх збіраюцца паляваць
Еўрапейскі суд цалкам забараніў выкарыстанне клея для адлову птушак у Францыі!
Як французскія гурманы з’ядаюць нашых рэдкіх птушак + VIDEO
Забойства птушак на Кіпры перарасло ў сапраўдны крызіс
Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак
ПЕРШЫМ ЗАКОНАМ ПА АХОВЕ ПТУШАК І ПРЫРОДЫ – ТЫСЯЧЫ ГАДОЎ!
АДЧУВАННЕ ШЧАСЦЯ ДЛЯ ЕЎРАПЕЙЦАЎ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД КОЛЬКАСЦІ ВІДАЎ ПТУШАК НАВОКАЛ
СУЧАСНЫ СТАН АРНІТАФАУНЫ ЕЎРОПЫ І ЗМЕНЫ Ў ІМ ЗА АПОШНІЯ 25-30 ГАДОЎ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ