Роўна пяць месяцаў працягвалася чарговая СМС-рассылка для сяброў Клубу200 АПБ – з 1 чэрвеня па 1 снежня. Менавіта на такі час хапіла пералічаных каардынатару Клуба грошай. Каб працягваць рассылку паведамленняў пра назіранні цікавых для сябраў Клубу відаў птушак, трэба было пералічыць чарговую суму на смс-кі. Але аказалася, што працягваць рассылку далей не мае сэнсу, бо, па словах Андрэя Барадзіна, каардынатара Клуба, на гэта пагадзіліся толькі … 2 ці 3 чалавека!
Такім чынам, мы дабраахвотна адмовіліся ад адзінага прывілею сябраў Клубу200 на хуткае распаўсюджанне паведамленняў пра назіранні рэдкіх і ковых для Беларусі відаў птушак у параўнанні з іншымі зацікаўленымі ў такой інфармацыі.
Як і раней, паведамляць пра свае рэгістрацыі відаў са Спісу Клубу200 можна на нашым сайце – і надалей мы плануем размяшчаць тут УСЕ цікавыя назіранні. Іншая магчымасць паведамляць і сачыць за падобнымі рэгістрацыямі – група Клуба200 на ФБ.
Зразумела, што аператыўнасць падобных паведамленняў на сайце ці ў ФБ непараўнальная з смс-рассылкай. Але як мінімум да чарговай канферэнцыі сяброў Клубу200, якая папярэдне запланаваная на час правядзення з’езду АПБ ў Мінску, нічога не зменіцца.
Цікава, што 2016 год, які нават яшчэ не скончыўся, ўжо можна лічыць рэкордным па колькасці цікавых рэгістрацый птушак: на сёння іх на нашым сайце ажно 389! Гэта прыкладна ў два разы больш, чым у кожны па-асобку папярэдні год. Таму маем усе шанцы перакорочыць лічбу ў 400 рэгістрацый яшчэ да пачатку 2017 году.
Шкада, што даведацца пра іх цяпер можна будзе толькі праз нейкі больш ці менш працяглы час.
Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Сяргея Саковіча
На гэтую тэму:
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКА-БУРГАМІСТР – АДЗНАЧАНЫ ПАД МІНСКАМ
ПТИЦЫ НОЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
ПТИЦЫ ОКТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
ПТИЦЫ СЕНТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
ПТИЦЫ АВГУСТА-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ