Голая скура патрэбна для дамінацыі ў групе – чым яе больш, тым лепш

аўстралійская султанка

У многіх відаў жывёл, якія жывуць у сацыяльных групах, выпрацаваны механізм распазнавання рангу без неабходнасці пастаянна канфліктаваць і траціць на гэта шмат энергіі. Для аўстралійскіх султанак (Porphyrio melanotus) не так даўно было адрыта, што такім маркерам рангу ёсць неапераны кавалак скуры на лбу птушак. Аднак ці гэта адзінае ці найбольш значнае, што дапамагае зразумець іерархічнае становішча, заставалася невядомым.

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе The Auk: Ornithological Advances паказала, што сярод самцоў найбольш важным паказчыкам высокага рангу з’яўляецца памер голай скуры, або скураной бляшкі над дзюбай.

Код’і Дэй (Cody Dey) з універсітэту McMaster (Канада) і яго калегі калібравалі колер пер’я, памер (шырыню) і колер скураной бляшкі ў 272 аўстралійскіх султанак з Паўночнага вострава Новай Зеландыі. А потым дзякуючы назіранням вызначалі, як гэтыя рысы звязаны з рангам птушак у групе.

І хаця ўсе даследаваныя рысы ўздзейнічалі на вызначэнне іерархіі, самым прадказальным усё ж была шырыня скураной бляшкі на лбу – гэты ж паказчык моцна карэліраваў з масай сяменнікоў самцоў і таму сапраўды можа служыць паказчыкам дамінацыі і для іншых самцоў, і для самак. У залежнасці ад агрэсіўных узаемадзеянняў з іншымі самцамі, памер скураной бляшкі можа нязначна памяншацца ў памерах з-за змены гарманальнага балансу.

"Галоўная выснова з атрыманых намі вынікаў кажа пра тое, што птушкі выкарыстоўваюць як стан і колер апярэння, так і памер неаперанай часткі на галаве як сігналы іншым султанкам, аднак сігналы гэтыя маюць рознае значэнне” - сказаў Код’і Дэй. “Хутчэй за ўсё сігнал пра памер скуоаной бляшкі на лбу больш акуратны, бо можа змяняцца ў залежнасці ад абставін. Тады як змена апярэння адбываецца звычайна толькі пад час лінькі раз ці макісімум два разы на год.”

Хутчэй за ўсё, розныя знешнія сігналы звязаны адзін з адным і занходзяцца, у сваю чаргу, у залежнасці ад гарманальнага статусу птушак. Таму атрыманыя вынікі толькі пачатак дэталёвага вывучэння гэтай складанай тэмы.

Крыніца:

Dey, C J, Quinn, J S, King, A, Hiscox, J, and Dale, J. 2017 A bare-part ornament is a stronger predictor of dominance than plumage ornamentation in the cooperatively breeding Australian Swamphen. The Auk 134: 317-329. doi: http://dx.doi.org/10.1642/AUK-16-119.1

 

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.natharianetravel.wordpress.com

 

 

На гэтую тэму:

Чым больш голай скуры на галаве, тым вышэйшы статус птушкі

САМКІ НІЗКАГА РАНГУ ВЫБІРАЮЦЬ НІЗКАРАНГАВЫХ САМЦОЎ

Як папугаі вылічваюць свой ранг у групе ?

Спакайнейшыя птушкі маюць больш блізкіх “сяброў”

Хто каго выбірае ў вялікіх сініц і чаму?

Лыскі адрозніваюць сваіх птушанят ад чужых