Наваколле вёскі Staple у графстве Кент (Вялікабрытанія) стала адным з найлепшых на Брытанскіх астравах меcцам гнездавання звычайных туркавак (Streptopelia turtur) пасля таго, як мясцовыя жыхары -сябры RSPB, аб’ядналіся з мэтай захаваць гэты рэдкі від птушак.
Гнездаванне туркавак тут вядомае мінімум 8 гадоў, і калі зямля, дзе туркаўкі пастаянна харчуюцца, была выстаўленая на продаж, дзве сям’і і іх сябры аб’ядналіся і выкупілі яе. Пасля невялікіх зменаў, сюды пастаянна прылятаюць восем дарослых птушак. Хутка тут –дзякуючы дапамозе іншых жыхароў вёскі - з’явіцца сажалка і хмызняк, а таксама ўкрыцце для назіранняў за птушкамі.
Невялікая сажалка дапаможа як бяспечнае месца вдапою не толькі туркаўкам, але і некалькім мясцовым відам вераб’іных птушак. У ліпені сябры прыватнага рэзервату, які яны назвалі Staple Turtle Dove Summer Field, бяспечна для птушак назіралі за імі ш фатаграфавалі.
RSPB ,будзе дапамагаць новаму рэзервату ў межах нацыянальнага праекту па выратаванні віду. Звычайная туркаўка знікае ў Вялікабрытаніі здзіўляючымі тэмапмі: з 1995 г яе колькасць зменшылася тут на 93%!
Аднак від знікае не толькі на Брытанскіх астравах – у апошнія гады адбываецца хуткае скарачэнне колькасці ў большай частцы еўрапейскага арэалу, а таксама ў Расіі і Цэнтральнай Азіі. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым удзельнічаюць некалькі адмоўных фактараў: страта месцаў для гнездавання і харчавання, хваробы і паляванне пад час міграцыі ў Афрыку і назад. Таму з 2015 году звычайная туркаўка мае статус глабаотна пагражаемага віду Vulnerable (IUCN 3.1).
Паводле www.rspb.org.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Валерыя Лукашэвіча
На гэтую тэму:
Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB) купіла чарговы рэзерват
RSPB купіла востраў, каб захаваць на ім прыроду
Птушыны мегаполіс, або мае прыгоды на Сэйшэлах
Назіранні за птушкамі неабходныя для нашага душэўнага здароўя
Кожны 5 від птушак у Еўропе рэдкі або пад пагрозай знікнення: сярод іх нырок-сівак і нават лыска!
Афрыканскія засухі забіваюць мігрантаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ