Самцы сіняй сініцы (Cyanistes caeruleus) з чыста белымі шчокамі аказаліся больш здаровымі і мелі лепшыя шанцы знайсці лепшых партнёрак, чым самцы з больш тусклым пер’ем на шчаках. Папярэднее даследаванне паказала, што не толькі колькасць, але і якасць ежы, якую птушкі спажывалі ў папярэдні год, можа аказваць уплыў на колер іх пер’я.
Эліза Перэз Бадас (Elisa Pérez Badás) з камандай з Museo Nacional de Ciencias Naturales (Гішпанія) хацелі праверыць ці цяжкасці і кравяныя паразіты, якіх сінія сініцы мелі ў гнездавы сезон, могуць змяняць інтэнсіўнасць асноўных колераў іх апярэння: жоўтага, белага і светла-сіняга пасля лінькі. Лінька ў гэтага віду адбываецца аднойчы штогод пасля сезону размнажэння і птушкі дэманструюць патэнцыйным і сапраўдным партнёрам тое пер’е, якое ў іх змянілася да самага канца наступнага за лінькай гнездавання.
Каб праверыць свае засцярогі, даследчыкі назіралі за папуляцыяй сініх сініц на працягу двух гнездавых сезонаў у адным з лясоў Цэнтральнай Гішпаніі. Перад пачаткам першага гнездавога сезону былі адлоўлены ўсе птушкі і ад іх узялі на аналіз кроў, каб праверыць яе на кравяных паразітаў. Для ацэнкі насычанасці і яркасці пер’я асноўнымі колерамі выкарыстоўвалі спектрафатометр. Пасля гэтага навукоўцы сачылі за гнездаваннем птушак і рабілі высновы: ці маглі кравяныя паразіты ўдзейнічаць на інтэнсіўнасць афарбоўкі пер’я птушак і, апасрэдавана, на выбар партнёраў.
Аказалася, што самцы, якія былі здаравейшымі (як мінімум важылі больш), мелі больш ярка-белыя шчокі. Менш насычана белыя шчокі мелі заражаныя кравянымі паразітамі (плазмодыямі) птушкі. “І калі надыйшоў сезон гнездавання, белашчокія самцы спараваліся з падобнымі ж белашчокімі самкамі.” – сказала Бадас.
Такім чынам, птушкі могуць бачыць важную для поспеху гнездавання і колькасці магчымых птушанят інфармацыю на самым пачатку сезону рамнажэння і яна ўдзейнічае на іх выбар партнёра.
Крыніца:
E. P. Badás et al, Colour change in a structural ornament is related to individual quality, parasites and mating patterns in the blue tit, The Science of Nature (2018). DOI: 10.1007/s00114-018-1539-z
Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Арцёма Турлая
На гэтую тэму:
Яркія самцы больш сэксуальныя, аднак яны горш лятаюць
Самцы сініц выбіраюць за суседзяў падобных сабе характарам
Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы
Канфармізм і нонканфармізм у птушак на прыкладзе вялікіх сініц
Даказана: самкі вялікіх сініц маюць лепшую памяць, чым самцы
СІНІЦЫ ЎЯЎЛЯЮЦЬ КАНКРЭТНУЮ НЕБЯСПЕКУ ПАСЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ГОЛАСУ ТРЭВОГІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ