Вялікія дзятлы пазнаюць адзін аднаго па тэрытарыяльнаму дробату

вялікі дзяцел

Не так даўно было паказана, што птушкам выгадна здалёк адрозніваць суседзяў ад іншых прадстаўнікоў свайго віду – тады трэба траціць менш часу і энергіі на праверку: хто побач з табой? Паводле нядаўнага даследавання, вялікія дзятлы (Dendrocopos major) могуць выкарыстоўваць індывідуальныя асаблівасці тэрытарыяльных гукаў, якія яны выдабываюць са стукання дзюбай па дрэвах, каб пазнаваць адзін аднаго.

Для некаторых відаў можа быць вельм важным навучыцца свайму індывідуальнаму голасу яшчэ ў яйку, але збольшага такая неабходнасць з’яляецца ўжо пазней, пасля вылуплення для каланіяльных відаў птушак, напрыклад, пінгвінаў, каб бацькі кармілі, вяртаючыся з акіяну, менавіта сваё птушаня.

Дзятлы, акрамя параўнальна гучных крыкаў трывогі, могуць выдаваць гукі таксама з дапамогай дзюбы, стукаючы ёй у розным тэмпе і з рознай сілай па дрэву. І самец, і самка могуць карыстацца такім дробатам каб прыцягнуць увагу (патэнцыйнага) партнёра ці пазначыць сваю тэрыторыю. Міхал Будка (Michal Budka) з універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча) з калегамі вывучаў самы распаўсюджаны ў Заходняй Палеарктыцы від Дзятлападобных - вялікага дзятла. Яны запісалі дроб 41 дзятла (26 самцоў, 9 самак і 6 неазначаных да пола птушак) і параўналі колькасць удараў і даўжыню інтэрвалаў паміж імі.

Аказалася, што інтэрвалы паміж ударамі былі карацейшымі ў самцоў, чым у самак. Аднак толькі па гэтаму паказчыку на 100% вызначыць пол дзятла немагчыма, таму што ў некаторых птушак інтэрвалы паміж ударамі перакрываюцца ў самцоў і самак.

Аднак аказалася магчымым пазнаць індывідуальнага дзятла па яго дробату, бо розных птушак адрознівала колькасць удараў і іх хуткасць. Паводле створанай імі мадэлі яны з дакладнасцю вызначылі 86% птушак. Аўтары таксама спекулююць, што колькасць і працягласць шлюбных дробатаў можа служыць паказчыкам якасці ці фізічнага стану партнёра, бо ў гэтым удзельнічаюць мышцы спіны і шыі птушкі.

Крыніца:

Budka M, Deoniziak K, Tumiel T, Woźna JT (2018) Vocal individuality in drumming in great spotted woodpecker—A biological perspective and implications for conservation. PLoS ONE 13(2): e0191716. DOI: 10.1371/journal.pone.0191716

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Таццяны Яварэц

 

 

На гэтую тэму:

Палявыя жаўрукі адрозніваюць сваіх суседзяў ад іншых птушак

Птушаняты адрозніваюць голас з адной ноты!

Незвычайнае адкрыццё: птушаняты вучаць пароль, каб іх кармілі бацькі

Вялікія сініцы дапамагаюць абараняцца ад драпежнікаў сваім суседзям

Самцы сініц выбіраюць за суседзяў падобных сабе характарам

Філу Коллінзу не было б сорамна за какаду