Аргентынская коўра знікне?

Адзін з самых маладаследаваных відаў коўраў, адкрыты толькі 40 гадоў таму, паводле апошніх улікаў можа знікнуць ужо ў бліжэйшыя гады.
Пасля апісання віду для навукі ў 1974 годзе, было вядома, што аргенцінскія коўры (Podiceps gallardoi) жывуць у некалькіх азёрах Паўднёвай Аргенціны і Чылі. Яшчэ ў 1980-я гады колькасць птушак ацэньвалі на 3000 – 3500 асобін. Пад час улікаў на асноўных месцах гнездавання ў тыя ж гады налічылі 1800 дарослых птушак. Апошнія ўлікі, праведзеныя ў 2009, далі толькі 117 коўраў! 
Санцьяга Імберці (Santiago Imberti) і Хэрнан Касаньяс (Hernán Casañas), якія пішуць аб сумных выніках сваёй працы ў часопісе Neotropical Birding, падсумоўваюць: ”У найлепшым выпадку нашы дадзеныя павінны занепакоіць. У найгоршым – паслужаць адной са старонак гісторыі знікнення віду. Многія азёры, якія мы правяралі, былі амаль сухімі. З шасці ключавых для коўраў вадаёмаў у 1980я, на трох мы зусім не адзначылі гэтых птушак, а на трох іншых іх стала значна менш”.
Перавыпас быдла, які ўздзейнічае на якасць вады, канкурэнцыя з іншымі воднымі птушкамі, драпежніцтва і значнае падзенне ўзроўню вады ў многіх вадаёмах – вось магчымыя прычыны змяншэння папуляцыі коўраў.
У ліпені мінулага году, Asociación Ambiente Sur і Aves Argentinas правялі ў Буэнос-Айрысе семінар па выратаванню аргенцінскіх коўраў. Яго галоўным вынікам стала выпрацоўка магчымых крокаў, якія могуць прыпыніць знікненне віду і хаця б стабілізаваць памер папуляцыі.
Наколькі гэтыя крокі атрымаецца ажыццявіць, пакажа ўжо бліжэйшая будучыня.
 

На здымку Santiago Imberti коўры на Strobel Plateau, Аргенціна, студзень 2005 году 
 

 Паводле www.birdwatching.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую ж тэму:
 

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

Шляхецтва за ахову птушак

Забытая сава

Азіяцкія грыфы зноў пад пагрозай знікнення

Як птушкі, сабраныя яшчэ Дарвіным, дапамогуць выратаваць сённяшніх

Прыярытэты ў ахове птушак расстаўлены няправільна

Азорскі гіль будзе лепш ахоўвацца

Крызіс знікненняў паглыбляецца

Выратаваць самую рэдкую качку на Свеце

Начны папугай застаўся няўлоўным


 

Comments