У штаце Вайомінг (ЗША) палеантолагі знайшлі і апісалі парэшткі птушкі, якую можна лічыць найстарэйшым з вядомым нам прадстаўніком вераб’іных птушак – самай паспяховай сучаснай групы класа. Яе узрост вызначаны навукоўцамі ў 52 мільёны гадоў – гэта значыць, што першыя вераб’іныя з’явіліся як мінімум яшчэ ў эацэне.
Знаходзены раней невядомы від атрымаў навуковую назву Eofringillirostrum boudreaux і дэманструе форму дзюбы, аналагічную прадстаўнікам сучаснага сямейства уюрковых. Прадстаўнікі атраду Вераб’інападобных сёння складаюць каля 65% відавога складу класа Птушкі, аднак іх паходжанне і станаўленне таксону застаюцца незразумелымі.
Д-р Лэнс Грандэ (Dr Lance Grande), адзін з сааўтараў адкрыцця і публікацыі, сказаў: "Гэта вельмі цікава, таму што вераб’іныя цяпер складаюць большасць сучасных птушак, а тады былі вельмі рэдкімі. Таму гэтая знаходка ўнікальная, тым больш мы знайшлі камплетны шкілет з усімі асноўнымі пер’ямі – а гэта вельмі рэдка здараецца з скамянеласцямі птушак”.
Д-р Дэніэл Ксепка (Dr Daniel Ksepka), першы аўтар публікацыі, дадаў: "Падобная дзюба выдатна прыстасаваная для спажывання невялікіага, цвёрдага насення раслін. Больш раннія віды птушак пэўна харчаваліся насякомымі і жывёламі большага памеру (рыбай, яшчаркамі). Да гэтага адкрыцця мы не ведалі нічога пра пачаткі вераб’іных. Цяпер E.boudreauxi дае нам магчымасць убачыць іх зблізку”.
Артыкул таксама апісвае і іншую раннюю знаходку вераб’інай птушкі, якая атрымала навуковую назву E. parvulum, яе вызначаны ўзрост каля 47 мільёнаў гадоў. Скамянелыя парэшткі апошняй былі знойдзены ў Германіі. Форма дзюбы гэтага віду адрозніваецца ад знойдзенага ў ЗША і можа сведчыць пра тое, што ўжо ў эацэне вераб’іныя птушкі мелі разнастайныя формы дзюбаў і маглі харчавацца разнастайнай ежай. Аднак вельмі рэдкія знаходкі вераб’інападобных падобнага ўзросту кажуць пра іх параўнальную нешматлікасць.
Крыніца:
D-T Ksepka et al (2019) Oldest Finch-Beacked Birds Reveal Parallel Ecological Radiations in the Earliest Evolution of Passerines. Current Biology DOI:https://doi.org/10.1016/j.cub.2018.12.040
Здымак самай старажытнай вераб’інай птушкі (Lance Grande/Field Museum)
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Старажытныя птушкі застаўлялі сваіх драпежнікаў з хвастом?
Старажытныя птушкі выжылі толькі дзякуючы насенню раслін?
Як адбывалася эвалюцыя размнажэння птушак
Антарктычныя карані Гусепадобных
Знойдзена свіргулепадобная птушка, якой больш за 50 мільёнаў гадоў
Новыя выкапневыя птушкі з Кітаю лепш асвятляюць гісторыю станаўлення класу
Апісана самая вялікая птушка, якая калі-небудзь лятала
Знойдзена першая птушка, якая апыляла кветкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ