Каўкі і моббінг драпежніка: збірацца больш трох значна лягчэй

Новае даследаванне паказала, што каўкі (Corvus monedula) хутчэй далучаюцца да моббінгу (актыўнага акрыквання) драпежніка, калі ў ім ужо ўдзельнічаюць як мінімум тры іншыя каўкі.

Даследчыкі з універсітэту Экзетэра (University of Exeter), Вялікабрытанія, кажуць, што каўкі акрамя ўмення лічыць, таксама павінны ўмець распазнаваць ці яўна адрозніваць галасы розных кавак са сваёй групы каб далучацца да моббінгу. У папярэдняй публікацыі каманда навукоўцаў з таго ж універсітэту паказала, што нельга недаацэньваць здольнасць кавак да навучання і распазнавання твараў людзей, якіх іншыя каўкі лічаць небяспечнымі.

"Многія віды птушак выкарыстоўваюць моббінг, каб паведаміць пра патэнцыйнага драпежніка побач іншым птушкам і паспрабаваць прагнаць яго” – сказала Джэні Кумс (Jenny Coomes), галоўная сааўтарка артыкулу. "І хаця падобныя паводзіны шырока распаўсюджаныя, мала вядома пра тое, як моббінг пачынаецца і пачынае рэкрутаваць усё больш удзельнікаў”.

"Вядома, што ‘бяспека ў колькасці’ – таму асобныя птушкі выйграюць ад таго, што яны могуць ацаніць колькі іншых ужо ўдзельнічае ў моббінгу, перш чым далучыцца да яго або не”.

Навукоўцы прайгравалі запісы галасоў рознай колькасці кавак у занятых гнёздаў гэтых птушак. Аказалася, што галасы ад трох і пяці кавак “далучаюць” іншых птушак хутчэй, чым “ад адной”.

І хаця ўскосна гэта даказвае,што каўкі маюць здольнасць лічыць, хутчэй за ўсё яна вельмі абмежаваная. Бо не атрымалася знайсці яўныя адрозненні ў мабілізацыі кавак на моббінг калі ім прайгравалі галасы пяці ці трох розных птушак.

"Хутчэй за ўсё гэта звязана з тым, што “парогавая” колькасць кавак, патрэбная для больш лёгкага далучэння іншых, раўна тром. Акрамя гэтага, могуць быць аб’ектыўныя цяжкасці ў дакладнай ацэнцы колькасці галасоў розных птушак вышэй некага максімума” – сказала Кумс.

 

Крыніца: 

Evidence for individual discrimination and numerical assessment in collective antipredator behaviour in wild jackdaws (Corvus monedula), Biology Lettersroyalsocietypublishing.org/doi … .1098/rsbl.2019.0380

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Сяргея Чарапіцы

 

 

На гэтую тэму:

КАЎКІ ВУЧАЦЦА АДНА АД АДНОЙ ПРА НЕБЯСПЕЧНЫХ ЛЮДЗЕЙ

Вароны вучацца пазбягаць пагроз дзякуючы мёртвым суродзічам

Гэтая сарока ведае Вас?

Варона ніколі не забывае?

Разумныя сойкі плануюць будучыню

Сойкі могуць хутка мяняць свае паводзіны