На Гарадзеншчыне адзначаны яшчэ адзін новы для Беларусі від птушак – шэры жаўрук!

Не прайшло і месяца з папярэдняга адкрыцця пад Гродна бурай пячураўкі, а каманда бёрдэраў з Мінска ў складзе Натальлі Капорыкавай, Генадзя Ардзюка і Юрыя Шашэнькі знайшла яшчэ адзін новы від для нашай краіны. Ім стаў шэры жаўрук (Calandrella rufescens) – выпадкова залётны госць з паўднёвых стэпаў.

Каго насамрэч шукалі ў нядзелю, 8 лістапада на вялікай меліярацыі каля вёскі Гнесічы менчукі і як атрымалася зрабіць нечаканае адкрыццё, расказвае Генадзь Ардзюк:

Решили сегодня вечером съездить, попытаться услышать филина в место, где его слышали около трех недель назад. Не доезжая 400-500 метров до точки, на полевой дороге вспугнули мелкую одиночную птицу, которая взлетела и села обратно на дорогу метрах в 20 перед машиной, благо ехали не быстро и успели мгновенно остановиться. Вроде и не овсянка, и не подорожник, очень похожа на жаворонка, только визуально меньше. Возникло предположение, что это или малый или серый жаворонок. Благо фотоаппараты и коллинз /вызначальнік птушак/ были под рукой. Жаворонок попозировал немного и спокойно убежал (не улетел) куда то в поле... А филина так и не услышали.

Юры Шашэнька дадае:” Есть неплохая вероятность, что жаворонок останется там до завтра. Птица не особо боялась ни авто, ни людей. Заметили примерно в 16.45, небо было плотно затянуто облаками, и уже начинало темнеть.

Аднак сёння зранку птушку знайсці на той жа меліярацыі не атрымалася. Вельмі шырокая дарога і ўзбочыны, якія параслі пустазеллем, не толькі падабенствам да родных стэпаў прыцягнулі жаўрука адпачнуць, але і дапамаглі схавацца ад цікаўных.

Big Year

Чаму ж сталічныя бёрдэры паехалі шукаць пугача так далёка ад Мінска, ды яшчэ ў лістападзе? Справа ў тым, што сёлета і ў Юрыя, і ў Генадзя вельмі вялікія шанцы ўсталяваць новы неафіцыйны рэкорд па колькасці адзначаных за год у Беларусі відаў. Гэта дакладны аналаг таго, што ў розных краінах бёрдэры называюць “Вялікі год”  (Big Year). Для Беларусі яшчэ дзейнічае рэкорд у 250 відаў, які ўсталяваў Максім Каласкоў у 2017 годзе. Зараз жа і Юры, і Генадзь амаль ушчыльную наблізіліся да лічбы 250 і маюць вялікія шанцы ўсталяваць новы рэкорд “Вялікага году“ у Беларусі, бо наперадзе яшчэ маюць больш за 1,5 месяцы каб убачыць зімовыя віды, якія не атрымалася знайсці ў пачатку году і не толькі іх.

Зразумела, што такая працяглая “гонка за птушкамі” акрамя асабістага задавальнення, дазваляе зрабіць большыя ці меншыя адкрыцці і назіраць цікавыя і нават новыя для краіны віды. Таму яе можна толькі вітаць і радавацца за тых, хто ў ёй удзельнічае.

Шэры жаўрук (серый жаворонок) – невялікі памерамі жаўрук, які пераважна асела жыве ў стэпах з гліністай, пясчанай або засоленай глебай у Паўночнай Афрыцы, Гішпаніі, у Турцыі і на ўсход ад яе вакол Чорнага і Каспійскага мароў у Цэнтральнай Азіі і да Манголіі і Кітая ўключна. Найбліжэй да Беларусі гняздуе ў вельмі невялікай колькасці на поўдні Украіны.

птушкі

Ад найбольш падобных нашых відаў жаўрукоў – палявога і баравога – адрозніваецца меншымі памерамі, больш кароткай і шырокай у аснавання дзюбай, заўважна кароткім кіпцюром на заднім пальцы.

У Літве адзіная рэгістрацыя віда адбылася на поўдні краіны 15.10.2000. Таксама адзіная рэгістрацыя для Польшчы адбылася ў мінулым годзе, 30.05.2019 адна птушка была сфатаграфаваная на балтыйскім узбярэжжы.

Калі Беларуская арніта-фауністычная камісія (БАФК), без рашэння якой назіранні новых і многіх рэдкіх для краіны відаў не маюць навуковай сілы, зацвердзіць гэтую рэгістрацыю шэрага жаўрука, і рэгістрацыі папярэдніх, новых для краіны відаў, від стане 336-м у Спісе птушак Беларусі. На сённяшні дзень у Спісе 332 віды + адкрытая ў 2018 годзе стрынатка-рэмез, ў 2019-м палярная чайка і ў 2020-м бурая пячураўка, якія яшчэ не разглядаліся БАФК.

 

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі,

Здымкі Юрыя Шашэнькі

 

Выкарыстаны дадзеныя з кнігі:

Jusys et al. (2017)NAUJI  IR  RETI  PAUKŠČIAI  LIETUVOJE

 

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – БУРАЯ ПЯЧУРАЎКА – АДЗНАЧАНЫ НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ

У МІНСКУ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК– ПАЛЯРНАЯ ЧАЙКА!

Пячураўкі-зарнічкі пачалі зімаваць у Еўропе!

Новы для Беларусі від птушак – пячураўка-зарнічка – адляцеў з уласным кальцом

Новы для Беларусі від птушак – стрынатка-рэмез – адлоўлены на поўначы краіны!

У Беларусі адзначана нільская гусь - новы для краіны, але чужародны від птушак