Літоўцы не адстаюць – выйшла з друку кніга NEW AND RARE BIRDS FOR LITHUANIA

Толькі што выйшла польская кніга аналагічнага зместу, якая падрабязна аналізуе ўсе назіранні рэдкіх, амаль выключна залётных відаў птушак для гэтай краіны. І вось сіметрычны адказ нашых суседзяў з Літвы – пад эгідай Літоўскага арніталагічнага таварыства LOD выпушчаная кніга NAUJI IR RETI PAUKŠČIAI LIETUVOJE (“Новыя і рэдкія птушкі для Літвы”).

Кніга мае невялікі фармат - 17x24 cm, 224 старонкі і цвёрдую вокладку. На літоўскай мове з невялічкім падсумаваннем на англійскай і добрымі арыгінальнымі здымкамі разглядаюцца ўсё рэгістрацыі рэдкіх відаў для Літвы, з феналогіяй і мапамі, дзе яны былі зроблены.

старонкі кнігі

старонкі кнігі

У Літве кніга каштуе 12 эўра, у краіны ЕЗ будзе дастаўлена за 16 эўра, у іншыя – за 19 эўра.

Для замовы напішыце vrventragis@gmail.com

 

Паводле Vytautas Jusys

 

 

 

На гэтую тэму:

ВЫЙШЛА КНІГА “RZADKIE PTAKI POLSKI” – КАМПЕДЫЮМ НАЗІРАННЯЎ РЭДКІХ ВІДАЎ У СУСЕДЗЯЎ

Новы від птушак адзначаны ў Літве

У Літве адзначаны новы для краіны від птушак

Цуд на Каляды: злапаны новы для Літвы від птушак

Новы від птушак для Літвы адкрыты …двойчы !