Новае даследаванне даказала тое, пра што здагадваліся раней: чайкі, якія жывуць у гарадах, добра ведаюць дзе і ў які час найлепш шукаць ежу. У тым ліку і тую, якая непасрэдна ці ўскосна звязана з актыўнасцю людзей.
Каманда навукоўцаў з універсітэту Брысталя (Вялікабрытанія) для таго, каб дэтальна даведацца пра прыстасаванне чаек да гарадзкога жыцця, змясціла GPS трэкеры на 12 чаек-чарнакрылак (Larus fuscus), а таксама назіралі за скапленнямі розных відаў чаек у розных месцах гораду.
У параўнанні з прыродным асяроддзем, гарадзкія умовы параўнальна новыя ў эвалюцыйным плане для ўсіх відаў жывёл. Аднак яны даюць магчымасць карыстацца з рознай ежы, даступнасць да якой часта звязана з дзейнасцю людзей і падпарадкоўваецца нейкаму дзённаму рытму ці раскладу.
Аказалася, што пошукавыя паводзіны чаек былі цесна звязаныя са штодзённай актыўнасцю людзей: напрыклад, з перапынкамі ў школах для сняданкаў і абедаў, з часам працы звалак смецця, тады як у парках хутчэй за ўсё пошук ежы дапавядаў зменам у даступнасці ежы прыроднага паходжання.
Атрыманыя вынікі сведчаць пра пластычныя паводзіны чаек пад час пошуку ежы і дастасаванне іх да зменаў у дзенасці людзей, калі гэтыя змены адбываюцца ў тых самых месцах на нейкай рэгулярнай аснове. Гэта дапамагае птушкам выжываць у гарадзкіх умовах.
Dr Anouk Spelt, галоўны сааўтар публікацыі, сказаў: "Пад час нашага першага дня ў адной са школ, вучні ўзбуджана расказалі, што чайкі прылятаюць сюды ў час абеду. Атрыманыя намі дадзеныя пацвердзілі гэта. Сапраўды, чайкі канцэнтраваліся каля школ не толькі у абедзеныя перапынкі, чакаючы на рэшткі ежы, але таксама перад пачаткам заняткаў і пасля перашага ўроку, калі вучні елі ў школе сняданак. Падобным чынам чайкі трымаліся ў працоўныя дні і гадзіны на мясцовых звалках смецця – тады, калі там выгружалі свежае смецце”.
"Хоця найбольш вядомыя гісторыі пра тое, як чайкі ў парках крадуць ежу ў людзей, “нашы” чайкі прыляталі туды найчасцей з самага ранку – як раз тады, калі там было найлягчэй сабраць дажджавых чарвей і насякомых”.
Самае цікавае, што некаторыя з пазначаных трэкерамі чаек наведвалі ўсе тры розныя тыпы тэрыторый (паркі, школы і звалкі смецця) на працягу аднаго дня каб аптымізаваць пошук і паспрабаваць свае магчымасці паўсюль, дзе магчыма параўнальна лёгка знайсці ежу.
Крыніца: Spelt, A, Soutar, O, Williamson, C, Memmott, J, Shamoun-Baranes, J, Rock, P, & Windsor, S. 2020. Urban gulls adapt foraging schedule to human‐activity patterns. Ibis. DOI: https://doi.org/10.1111/ibi.12892
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Чайкі-чорнакрылкі ў Фінляндыі: ці стратэгія харчавання ўздзейнічае на колькасць птушак?
Як чайкі сталуюцца ў качак + VIDEO
Ці могуць чайкі пачуць пах добрага партнёра?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ