У Паўночнай Амерыцы канкурэнцыя мясцовых відаў-дуплагнёзднікаў з чужароднымі відамі можа абмяжоўвываць магчымасці размнажэння першых. Аднак рэгуляцыя колькасці відаў-інтрадуцэнтаў – складаны і каштоўны занятак, які патрабуе згоды і ўдзелу біёлагаў, уладаў і грамадзтва. Інфармаваныя і неабыякавыя людзі могуць граць вялікую ролю ў змяншэнні негатыўных эфектаў чужародных відаў на прыроду. Аднак нашы веды пра адносіны да праблемы розных груп грамадзтва вельмі абмежаваныя.
Каманда даследчыкаў з лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) вырашыла параўнаць адносіны і інфармаванасць людзей, якія як аматары ўдзельнічаюць у некаторых праграмах грамадзкай навукі па даследавананнях птушак. Пытанні тычыліся адносін да двух еўрапейскіх відаў, якія з’яўляюцца інтрадуцэнтамі ў Амерыцы: дамовага вераб’я (Passer domesticus) і звычайнага шпака (Sturnus vulgaris). Па пошце былі разасланыя пытанні 947 рэспандэнтам з Канады і ЗША, якія ўдзельнічаюць у назіраннях птушак, прычым 30% з іх таксама дасылаюць свае назіранні ў базу NestWatch - праект грамадзкай навукі, звязаны з гнездаваннем птушак.
Было знойдзена, што ўдзельнікі праекту NestWatch з большай імавернасцю негатыўна адносіліся да чужародных відаў птушак, лепш вызначалі абарыгенныя віды і падтрымлівалі абмежаванне колькасці відаў-інтрадуцэнтаў у параўнанні з тымі людзьмі, якія ў гэтым праекце не ўдзельнічалі.
Найбольш важным фактарам у адносінах да менеджменту папуляцый чужародных відаў птушак былі адносіны да іх як да праблемы кантынентальнага маштабу для айчынных відаў. І такія адносіны і погляды як раз дэманстравалі людзі, якія ўдзельнічалі ў адным з праектаў, які дапамагаў убачыць падбныя ўзаемадзеянні і зразумець іх прычыну. Такім чынам, грамадзкая навука можа служыць выдатным механізмам не толькі для збору вялікага масіву дадзеных, але і магчымасцю павялічыць веды для яе удзельнікаў у адносінах да прыроды і да праблемы чужародных відаў.
Крыніца: Tina B. Phillips et al, The role of citizen science in management of invasive avian species: What people think, know, and do, Journal of Environmental Management (2020). DOI: 10.1016/j.jenvman.2020.111709
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак звычайнага шпака яго ж
На гэтую тэму:
Праграма па вынішчэнні інтрадукаваных у Штатах лебедзяў-шыпуноў выклікала спрэчкі
Еўракамісія нарэшце прыняла Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў
Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты
“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай
Папугаі-інтрадуцэнты даказана шкодзяць мясцовым відам птушак
Папугай-інтрадуцэнт хутка павялічвае сваю колькасць у Еўропе
Вынішчыць адных папугаяў каб захаваць іншых
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ