Дзікія шызыя галубы былі знойдзены на некаторых шатландзкіх і ірландзкіх астравах

шызы голуб

Каманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Oxford University, змаглі знайсці невялікія рэшткі калоній вельмі рэдкіх у наш час продкаў свойскіх і паўдзікіх шызых галубоў. Скальны, або дзікі шызы голуб (Columba livia) ужо знік у Англіі і Уэлсе, і згодна з атрыманымі генетычнымі дадзенымі, працягвае знікаць нават на самых аддаленых астравах Шатландыі і Ірландыі.

Паштовыя, спартовыя, дэкаратыўныя пароды свойскіх і паўдзікія, усім вядомыя шызыя галубы, якія жывуць побач з чалавекам на яго пабудовах па ўсяму Свету, паходзяць ад дзікага продка. Апошні гнездаваў ў прыморскіх горных пячорах і на скалах. Негледзячы на поспех паўдзікіх птушак, дзікія шызыя галубы паступова знікаюць па ўсяму, некалі вялікаму па плошчы, арэалу ў Азіі, Афрыцы і Еўропе. Will Smith, аспірант University of Oxford  і аўтар публікацыі па выніках даследавання, сказаў: “Вывучэнне сучаснага распаўсюджання дзікіх шызых галубоў выклікае вялікія цяжкасці з-за таго, што працягваюцца і экстэнсіўная гібрыдызацыя з паўдзікімі птушкамі, і выцясненне першых другімі”.

З-за гэтага многія арнітолагі лічаць, што сапраўды дзікіх шызых галубоў, якія б не былі хаця б у нейкай ступені гібрыдамі з паўдзікімі ці свойскімі галубамі, ўжо не засталося. Аднак тэарэтычна ў Еўропе маглі застацца месцы, дзе каланізацыя паўдзікіх птушак яшчэ не адбылася і гэта, напрыклад, Faroe Islands, скалістыя астраўкі ў Міжземным моры і каля ўзбярэжжаў Шатландыі і Ірландыі. Аднак гэтыя тэарэтычныя здагадкі патрабуюць пацверджання генетычнымі метадамі.

Гэтым і займаліся даследчыкі, якія разам з камандай кальцавальнікаў птушак з British Trust for Ornithology, бралі для параўнальнага аналіза ДНК пер’е і ў патэнцыйна дзікіх шызых галубоў, і іх гібрыдаў з паўдзікімі птушкамі на востраве North Uist (Uibhist a Tuath), на Outer Hebrides, на Orkney, а таксама на Cape Clear Island.

Атрымалася, што дзікія шызыя галубы сапраўды засталіся ў некаторых месцах Вялікабрытаніі і Ірландыі і ад іх продкаў паходзяць свойскія і паўдзікія галубы Брытанскіх астравоў, а таксама рознай ступені іх гібрыды з дзікімі птушкамі. Птушкі з Orkney экстэнсіўна і няўхільна гібрыдызуюць з паўдзікімі шызымі галубамі і хутчэй за ўсё знікнуць як асобная папуляцыя ўжо ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. У адрозненне ад іх, дзікія галубы на Outer Hebrides былі знойдзены амаль генетычна ‘чыстымі’, без уздзелу ў іх генатыпах паўдзікіх галубоў.

Тым не менш, і на гэтым архіпелагу паўдзікія птушкі адзначаюцца ўсё часцей і ў выніку папуляцыі дзікіх галубоў у Вялікабрытаніі паступова працягнуць змяншацца.

Крыніца: William J. Smith, Limited domestic introgression in a final refuge of the wild pigeon, iScience (2022). DOI: 10.1016/j.isci.2022.104620. www.cell.com/iscience/fulltext … 2589-0042(22)00892-6

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Юліі Якімчык

 

 

На гэтую тэму:

Галубы трымаюцца разам, каб не даць сокалу злавіць ніводнага з іх

Галубы гатовы траціць больш энергіі, каб толькі ляцець разам

Навакольныя пахі граюць ключавую ролю ў навігацыі шызых галубоў?

У галаве галубоў няма магніту