Увечары 24 кастрычніка 2022 г. малады малы грыцук (Limosa lapponica), якому на той момант споўнілася толькі 5 месяцаў і які быў акальцаваны на месцы вылуплення ў Алясцы, прызямліўся ў мясцовасці Ansons Bay на паўночным усходзе вострава Тасманія. Каб пацвердзіць гэтую вядомасць, атрыманую дзякуючы спадарожнікаваму сачэнню за пералётам куліка, мясцовы бёрдэр накіраваўся туды. Аднак моцны дождж не даў магчымасці знайсці птушку візуальна.
Гэты малы грыцук, які мае асабовы нумар 234684, пачаў сваю першую ў жыцці міграцыю 13.10.2022, калі выляцеў з Аляскі і xутчэй за ўсё увесь час ляцеў разам з іншымі прадстаўнікамі свайго віду ў невялікай групе. Увогуле, пад час зімы ў нас і лета ў Паўдзённым паўшар’і малыя грыцукі часта сустракаюцца на Тасманіі. Аднак гэта першая птушка, для якой ёсць доказы, што яна прыляцела на гэты востраў непасрэдна з Аляскі.
Акрамя гэтага, гэты кулік значна абнавіў і папярэдні, мінулагодні рэкорд па працягласці безпасадачнага пералёту, таксама ўсталяваны малым грыцуком. Тады самец 4BBRW пераадолеў без пасадкі адлегласць з Аляскі ў Новую Зеландыю ў 13.050 км. Новы, сёлетні рэкардсмен, праляцеў 13.560 км без адпачынку за 11 дзён і 1 гадзіну. Такім чынам, сярэдняя хуткасць пералёту трымалася троху больш за 51 км у гадзіну ўвесь гэты час!
Ужо шмат гадоў Mark Barter і іншыя арнітолагі, якія вывучаюць пералёты кулікоў, прадказвалі на аснове розніцы ў масе грыцукоў перад адлётам і адразу пасля прылёту на месца зімоўкі, што патэнцыйна магчымая адлегласць, якую без пасадкі могуць пераадолець гэтыя птушкі, вагаецца паміж 11 і 13 тысячамі км. І вось у апошнія гады гэтыя разлікі атрымалася пацвердзіць дзякуючы самым сучасным тэхналогіям сачэння за пералётамі птушак.
Паводле Pukorokoro Miranda Shorebird Centre (тэкст і мапа) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.media.featherbase.info
На гэтую тэму:
Малы грыцук паставіў чарговы рэкорд безпасадачнага пералёту!
Адкрыта рэкордная міграцыя бакаса працягласцю ў 6 тысяч кіламетраў
Жаўтаногі кулік на міграцыі ляцеў больш сутак з сярэдняй хуткасцю 100 км у гадзіну!
ДУБАЛЬТЫ ПАД ЧАС МІГРАЦЫІ МОГУЦЬ ЛЯЦЕЦЬ НА ВЫШЫНІ АД 6 ДА АМАЛЬ 9 КМ!
Арніталогія ўжо ніколі не будзе ранейшай?
Эпічныя міграцыі над акіянам пацверджаныя для яшчэ аднаго віду вераб’іных птушак
Новыя рэкорды: пячураўкі-будаўнічкі з Далёкага Усходу ляцяць на зімоўку ў Афрыку 13 тысяч км!
Пералёты дубальтаў - новыя птушыныя рэкорды хуткасці! + VIDEO
Марафонцы сярод птушак - сем самых неверагодных прыкладаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ