Дзікія жывёлы разнастайным чынам узаемадзейнічалі з прадстаўнікамі нашага віду людзей (Homo sapiens) вакол больш ці менш часовых стаянак чалавека яўна задоўга да першых сталых пасяленняў нашых продкаў, якія паходзяць з неаліту і маюць узрост каля 10 тысяч гадоў.
Міжнародная каманда навукоўцаў, якія прадстаўляюць універсітэты ў Tübingen’е (Германія), Helsinki (Фінляндыя) і Aarhus (Данія) ў сваёй апошняй публікацыі прадставіла новыя доказы таго, што крумкачы (Corvus corax) харчаваліся на рэштках вялікіх жывёл тыпу маманта, якіх здабывалі паляўнічыя т.зв. паўлаўскай культуры (Pavlovian culture) на тэрыторыі цяперашняй Маравіі (Чэхія) больш, чым 30 тысяч гадоў таму.
Параўнальна вялікая колькасць костак крумкачоў, якія археолагі знаходзяць на стаянках людзей таго часу сведчыць, што гэтыя птушкі часта станавіліся дадатковай крыніцай мясной ежы, а таксама маглі быць важнай часткай тагачасных культурных рытуалаў.
У сваёй папярэдняй публікацыі на гэтую ж тэму Chris Baumann з універсітэтаў Tübingen і Helsinki, акрэсліў агульныя ўмовы тагачасных узаемаадносін чалавека разумнага і дзікіх жывёл прыкладна з пачаткаў плейстацэна. Адна з важныя высноваў, да якой ён прыходзіць, кажа пра тое, што гэтыя ўзаемаадносіны маглі ўжо тады значным чынам змяняць і фармаваць тагачаныя экасістэмы.
Крумкачы – усеядныя птушкі, якія вельмі цікаўныя, а да таго ж маюць вельмі пластычныя паводзіны. У вялікай колькасці іх косткі былі знойдзены на даследаваных навукоўцамі археалагічных стаянках Předmostí, Pavlov I і Dolní Věstonice I на поўдні Маравіі. "Колькасць парэштак крумкачоў на гэтых стаянках даволі значная, што не вельмі звычайна для таго часу” – сказаў Shumon T. Hussain з Aarhus University.
Аўтары артыкула сцвярджаюць, што крумкачы жылі недалёка ад тагачасных стаянак чалавека, хутчэй за ўсё прыцягнутыя туды рознай, карыснай для іх, дзейнасцю людзей. Дзякуючы аналізу долі стабільных ізатопаў азота, вугляроду і серы ў костках ад 12 крумкачоў, знойдзеных на падобных стаянках, атрымалася паказаць, што яны "… пераважна харчаваліся мясам вялікіх раслінаедных жывёл, часта мамантаў, што вельмі падобна на склад харчавання людзей таго часу” - сказаў Chris Baumann. “Мы думаем, што птушак прыцягнула магчымасць харчавацца на парэштках мамантаў, якія былі даступныя вокал стаянак людзей”.
Такім чынам, крумкачоў можна лічыць аднымі з першых – калі не першымі – сінатропнымі птушкамі, якія выкарыстоўвалі змены ў тагачасных экасістэмах, якія адбываліся з-за дзейнасці тагчасных грамадзтваў паляўнічых і збіральнікаў.
Аднак і тагачасныя паляўнічыя змаглі выкарыстаць крумкачоў, забіваючы іх хутчэй за ўсё для мяса і пер’я.
"Часта сцвярджаецца, што першыя грамадзтвы людзей жылі ў практычна некратнутым іх дзейнасцю прыродным наваколлі. Аднак гэта вельмі спрошчаная карціна. Цяпер мы ведаем, што людзі ўздзейнічалі на і змянялі экасістэмы вакол сябе як мінімум 30 тысяч гадоў таму. І гэта мела сур’ёзны эфект на іншыя віды” – сказаў Baumann.
Парэшткі ежы, якія застаўлялі людзі, маглі ствараць пастаянную крыніцу ежы для невялікіх драпежнікаў і спажывальнікаў падалі, і такім чынам стваралі новую для іх нішу. З часам такая ніша магла стаць ключавой для некаторых відаў жывёл. Адначасова такія віды станавіліся важнымі ў культурных адносінах людзей паміж сабой. Адным з пабочных вынікаў гэтага сталі заанозы – інфекцыйныя хваробы, якія пашыраліся ад дзікіх жывёл на папуляцыі чалавека.
Крыніцы: Chris Baumann et al (2023), Evidence for hunter-gatherer impacts on raven diet and ecology in the Gravettian of Southern Moravia. Nature Ecology and Evolution. DOI: 10.1038/s41559-023-02107-8. www.nature.com/articles/s41559-023-02107-8
Chris Baumann (2023) The paleo-synanthropic niche: a first attempt to define animal's adaptation to a human-made micro-environment in the Late Pleistocene, Archaeological and Anthropological Sciences DOI: 10.1007/s12520-023-01764-x
Паводле падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Паўла Лычкоўскага
На гэтую тэму:
Крумкачы паспяхова выкарыстоўваюць змененае чалавекам асяроддзе
Неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе пёрамі
Неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе птушынымі пёрамі
Старажытныя егіпцяне знішчылі мільёны дзікіх птушак у рэлігійных мэтах
Аўстралійскую мегафауну знішчылі першабытныя людзі
Людзі елі эпіорнісаў на Мадагаскары насамрэч нават 10500 гадоў таму
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ