Каманда амерыканскіх даследчыкаў пасля доўгатэрміновых даследаванняў сініцы Гэмбэла (Poecile gambeli) прыйшла да высновы, што тыя з птушак гэтага віду, якія маюць лепшыя здольнасці да прасторавага навучання і памяць аб тым, дзе яны прыхавалі запасы на зіму, жывуць даўжэй і адпаведна маюць магчымасць мець больш патомкаў у параўнанні з тымі, у каго гэтыя здольнасці горшыя.
Сініца Гэмбэла - звычайны і шырокараспаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы від. Індывідуальная сініца можа прыхаваць ‘на зіму’ нават да 80 тысяч штук насення, што без сумневу дапамагае ёй перажыць гэтую складаную для птушак пару года.
З дапамогай серыі палявых эксперыментаў што праводзіліся больш за дзесяцігоддзе ў тым самым месцы ў Sierra Nevada з агульным удзелам індывідуальна пазначаных 227 сініц, навукоўцы пад кіраўніцтвам праф. Carrie Branch з University of Oklahoma і University of Nevada (ЗША), прыйшлі да высновы пра сувязь працягласці жыцця індывідуальных птушак з тым, як апошнія рэалізуюць у прыродзе свае пазнавальныя здольнасці.
"У жывёл ёсць дзве асноўных задачы: выжыць і размножыцца і для іх карысна ўсё, што дапамагае гэтыя задачы вырашыць. Мы знайшлі для гэтага віду сініц, што веды дзе знайсці даступную для іх ежу, паспяхова прыхаваць яе і памятаць дзе канкрэтна яны гэта зрабілі можа вельмі дапамагчы ім у будучыні” - сказала Branch, старэйшы навуковы супрацоўнік з Western's Advanced Facility for Avian Research.
Пасля параўнання працягласці жыцця птушак з найлепшымі прасторавымі кагнітыўнымі здольнасцямі і тых з найгоршымі аказалася, што першыя жывуць у сярэднім на два гады даўжэй. Сініцы Гэмбэла размнажаюцца толькі аднойчы за сезон, звычайна адкладваючы 7 яек. А гэта ў сваю чаргу павялічвае патэнцыйную колькасць больш здольных птушак на 14 патомкаў у параўнанні з горшымі. І насамрэч гэта было пацверджана ў ранейшай публікацыі тых жа даследчыкаў - самкі на працягу свайго жыцця агулам мелі больш птушанят з больш кагнітыўна здольнымі самцамі.
Крыніца: Joseph F. Welklin et al, Spatial cognitive ability is associated with longevity in food-caching chickadees, Science (2024). DOI: 10.1126/science.adn5633
Паводле www.phys.org (тэкст і здымак сініцы з эксперыментаў) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Мозг сініцы павялічваецца, каб птушка запомніла свае схованкі ежы на зіму
Жыццё сівых сініц без тайн
Сініцам не перазімаваць асобна, без групы
Даказана: самкі вялікіх сініц маюць лепшую памяць, чым самцы
Сойкі, жалуды і схованкі. Частка ІV
Добра прадуманы эксперымент дапамог даказаць выдатную памяць у соек
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ