Каманда навукоўцаў вывучала склад харчавання і выбар здабычы малымі грычунамі (Lanius collurio) на горных лугах цэнтральнай часткі Італьянскіх Апенінаў. Асаблівая ўвага надавалася адрозненням паміж паламі і даступнасці для птушак розных катэгорый здабычы.
Для гэтага даследчыкі выкарысталі неінвазійны метад - здымкі малых грычуноў са здабычай на штучных прысадах на працягу трох гнездавых сезонаў запар у 2021–23 гг. Акрамя гэтага, кожная з птушак, за якой вяліся назіранні, мела індывідуальную камбінацыю каляровых кольцаў.
Дзякуючы гэтаму было вызначана да мінімальна магчымага таксону 2968 здабыч 18 малых грычуноў. Агулам злоўленае належала да 12 атрадаў членістаногіх, 52 сямействаў, 55 радоў і да 48 відаў. Прамакрылыя Orthoptera дамінавалі ў складзе харчавання, за імі следавалі прадстаўнікі Перапончатакрылых Hymenoptera, Жукі Coleoptera, Павукі Araneae і Лускакрылыя Lepidoptera.
Мульціварыянтны аналіз знайшоў значныя адрозненні ў складзе харчавання і значэнне розных катэгорый здабычы ў залежнасці ад полу грычуноў, тады як месцазнаходжання прысады, з якой палявалі птушкі, эфекту на склад здабычы не мела. Самцы непрапарцыйна шмат лавілі вялікіх прадстаўнікоў прамакрылых, чмялёў і павукоў, тады як самкі больш часта палявалі на прамакрылых меншага памеру і адзіночных пчолаў.
Параўнанне складу здабычы і яе даступнасці для грычуноў паказала, што існуе яўная перавага адным яе катэгорыям у параўнанні з іншымі. Птушкі пастаянна стараліся лавіць менавіта прамакрылых з падатрада Ensifera і хрушчоў негледзячы на іх лакальную сустракаемасць, тады як не звярталі ўвагі на матылёў і меданосных пчолаў негледзячы на іх вялікую колькасць навокал. Гэтая заканамернасць паказвае, што энергетычная каштоўнасць, здольнасць лёгкага палявання і невялікая рызыка пад час яго граюць вырашальную ролю ў выбары здабычы і таму паляванне для грычуноў не з’яўляецца апартуністычнымі паводзінамі.
Крыніца: Anciolotto L. et al. 2026 Not all crickets are equal: selective shrike predation highlights the conservation value of diverse arthropod communities to grassland birds, IBIS https://doi.org/10.1111/ibi.70113
Паводле https://onlinelibrary.wiley.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак яго ж
На гэтую тэму:
Малы грычун катастрафічнымі тэмпамі знікае ў Славеніі
Грычуны забіваюць вялікую здабычу, выкарыстоўваючы яе вагу
Запасы ежы ў малых грычуноў дапамагаюць і самкам, і птушанятам быць у лепшай кандыцыі
Чаму грычуны падобныя да Zorro?
Чарналобы грычун у Францыі: кроніка знікнення
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ