Польшча з-за недастатковай аховы птушак апынецца перад Трыбуналам справядлівасці Еўразвязу

У сераду Еўрапейская камісія (ЕК) вырашыла вылучыць да Польшчы судовы іск з-за таго, што гэтая краіна як чалец ЕЗ не выконвае сваіх абавязкаў па дырэктыве “Аб дзікіх птушках”.


Прадстаўнік Еўрапейскай камісіі растлумачыў, што ЕК мае засцярогі да аховы ўсіх дзікіх відаў птушак, якія сустракаюцца ў Еўропе, якое прадугледжвае польскае заканадаўства. Ў Польшчы магчымыя выключэнні з сістэмы аховы птушак у больш шырокім сэнсе, чым гэта дазваляе Дырэктыва. Акрамя гэтага, польскія заканадаўчыя акты, якія тычацца аховы дзікіх птушак, дазваляюць шэраг дадатковых выключэнняў, якія - паводле ЕК – выразна выкрачаюць за магчымасці, якія дазваляе Дырэктыва.
Адначасова ЕК падкрэслівае, што “у асноўным большасць патрабаванняў Дырэктывы была правільна перанесена ў польскае заканадаўства.”
Як аказалася, ў сакавіку мінулага году Польшча пагадзілася змяніць свае законы адпаведна з ранейшымі рэкамендацыямі ЕК, аднак з таго часу нічога не змянілася. Таму Камісія прыняла рашэнне даслаць Польшчы позву ў Трыбунал.
Міністр навакольнага асяроддзя Анджэй Крашэўскі (Andrzej Kraszewski) выказаў здагадку, што праблема ўзнікла з вялікім бакланам і шэрай чапляй, "якіх міністэрства сельскай гаспадаркі хацела бы трактаваць як птушак, вынесеных з пад аховы на рыбгасах. Я ведаю, што ЕК пагражала нам працэсам у гэтай справе.”
Міністр дадаў, што яго ведамства паразумелася з міністэрствам сельскай гаспадаркі ў гэтым пытанні. “Мы дагадаліся, што гэтыя два віды птушак будуць знаходзіцца пад такімі ж нормамі заканадаўства, як і ў іншых краінах Еўропы – г.зн. трэба будзе прасіць адпаведныя ўлады згоду на змяншэнне іх папуляцыі на тэрыторыі рыбных гаспадарак, дзе яны могуць быць шкоднымі. Да гэтага было так, што на рыбгасах папуляцыі вялікага баклана і шэрай чаплі можна было знішчаць без абмежаванняў.”
 

Дырэктыва ЕЗ “Аб дзікіх птушках”, прынятая ў 1979 годзе – гэта адзін з асноўных праўных актаў Еўразвязу ў ахове прыроды. Яна забяспечвае захаванне біяразнастайнасці праз ахову птушак і іх месцаў гнездавання. Краіны-чальцы ЕЗ абавязаны вылучыць тэрыторыі і акваторыі пад спецыяльную ахову для 194 відаў птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і для ўсіх мігрыруючых птушак.
Другі асновапалагаючы праўны акт для аховы прыроды Еўропы – Дырэктыва аб прыродных біятопах (Habitats Directive), паводле якой трэба захоўваць месцы існавання каштоўных відаў раслін і жывёл.
Польшча ўжо не першы раз будзе адказваць перад Трыбуналам за парушэнні гэтых абодвух Дырэктываў. Самы знакаміты судовы вырак па гэтых справах – забарона пракладкі хуткаснай аўтамагістралі праз даліну Распуды – тэрыторыю “Натуры 2000”.


Шэрая чапля на здымку Дзьмітрыя Якубовіча


Паводле www.europarlament.pap.pl  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
  

На гэтую тэму:

Вайна з бакланамі – пераможцаў няма

Польшча адказвае перад Еўрапейскім Звязам за студзеньскія палявані на гусей

У Польшчы нельга будзе паляваць на курапатку і зайцаў?


 

Comments