За апошнія 44 гады, гэта першы выпадак, каб імператарскі пінгвін (Aptenodytes forsteri) апынуўся так далёка ад месцаў гнездавання – на новазеландзкім пляжы.
"Я ўбачыла нешта белае і думала, што гэта нечыя рэчы” – сказала Крысціна Ўілтан (Christine Wilton), якая першай убачыла птушку пад час прагулкі з сабакам.
Дэпартамент аховы прыроды не можа зразумець, як пінгвін змог заплыць на Паўночны востраў Новай Зеландыі, хутчэй за ўсё ён зрабіў няправільны паварот пад час вяртання на Антарктыду пасля палявання на крыль.
"Гэта надзвычайна – ўбачыць аднаго з гэтых пінгвінаў на ўзбярэжжы Kapiti" – сказаў прадстаўнік Дэпартаменту Пітэр Сімпсан (Peter Simpson).
Птушка выклікала цікавасць шматлікіх назіральнікаў, якіх папрасілі не турбаваць яе пад час адпачынку.
Колін Міскэллі (Colin Miskelly), эксперт з Нацыянальнага музею Te Papa кажа, што гэта маладая асобіна ўзростам каля 10 месяцаў і вышынёй 80 см.
Імператарскія пінгвіны – самыя высокія прадстаўнікі атраду і могуць дасягаць нават 122 см вышыні і важыць больш за 34 кг.
"Звычайна яны застаюцца ў зоне пакавага льду, аднак гэты пінгвін чамусьці працягваў плыць на поўнач, пакуль не дасягнуў нашы пляжы” – сказаў Колін Міскэллі.
Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Новыя рэкорды куліка-каменешаркі
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot1 (госць) - 27.06.2011 - 12:47
Чакаем імператарскіх
Harrier - 27.06.2011 - 16:10
In reply to Чакаем імператарскіх by biot1 (госць)
Папярэднім разам імператарскі
Папярэднім разам імператарскі пінгвін быў адзначаны ў Новай Зеландыі на в-ве Паўднёвы ў 1967 годзе.
Так што ў Беларусі б я яго хутка не чакаў бы:), бо нават да Новай Зеландыі яму прыйшлося мінімум 3000 км праплыць.