Дамовы верабей стаў Птушкай Дэлі

Улады ў сталіцы Індыі – Дэлі – вырашылі “адаптаваць” дамовага вераб’я (Passer domesticus) як “дзяржаўную птушку” ("state bird") каб прыпыніць далейшае змяншэнне колькасці віду ў гэтай краіне. 

"Мы зробім належныя крокі каб упэніцца, што вераб’і вярнуліся, пачуваюцца бяспечна і могуць жыць у /нашых/ гарадах” – сказала галоўны міністр індыйскай сталіцы Шыела Д’ікшыт (Shiela Dikshit). 

У апошнія гады дамовы верабей хутка знікае з індыйскіх гарадоў, якія гэтак жа сама хутка растуць. 

 

"Іх колькасць зменшылася драстычна, асабліва ў гарадах. Вераб’і не любяць будаваць гнёзды ў шматпавярховіках. Яны аддаюць перавагу старым будынкам, дзе шмат адпаведных нішаў і можна знайсці дастаткова месца для гнёздаў” – сказаў прадстаўнік Бамбейскага таварыства натуральнай гісторыі ў Дэлі. "З-за вялікага ўзроўню забруджвання і выкарыстання інсектыцыдаў, дарослыя птушкі не могуць знайсці дастаткова чарвякоў і мяккацелых лічынак насякомых каб выкарміць сваіх птушанят”.

Эксперты таксама кажуць, што вялікшыя памерамі і больш агрэсіўныя птушкі выйграюць з вераб’ямі ў канкурэнцыі за ежу ў гарадах, якой стала для іх значна менш.

"Людзі павінны даведацца, што вераб’і жывуць разам з намі ў гарадах і цяпер маюць праблемы. І што дзеткі могуць падкармліваць іх, каб дапамагчы. Вераб’і – разумныя птушкі і калі для іх будзе дастаткова ежы, яны вернуцца” – сказаў Ранджыт Лал (Ranjit Lal), бёдуотчар і блогер.

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымак маладых дамовых вераб’ёў Мікалая Вераб’я

 

 На гэтую тэму:

ПРА ШТО СПЯВАЕ ВЕРАБЕЙ? – ПРА ТО СПЯВАЕ ВЕРАБЕЙ!

ЦІ АДДЗЯЧВАЮЦЬ ПТУШКІ ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ?

НОВЫ ВІД ПТУШАК АПІСАНЫ Ў ... ЕЎРОПЕ!


Comments