Першая звычайная зязюля (Cuculus canorus) – адна з некалькіх, пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі спецыялістамі Брытанскага арніталагічнага трасту BTO –вырашыла, што настаў час вяртацца на поўнач з месцаў зімоўкі. Самец зязюлі, які пры адлове ў Вялікабрытаніі атрымаў імя Дэвід (David), пасля 10 дзён перапынку ў працы яго перадатчыка, цяпер ізноў перадае сігналы пра сваё месцазнаходжанне.
За гэты час зязюля пакінула сваё месца зімоўкі ў Конга і праляцела па прамой 980 км на паўночны захад. Цяпер птушка знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі ўсяго ў 73 км ад яе ўсходняй мяжы з Камерунам.
Зязюля адляцела з тэрыторыі больш-менш самкнутых дажджавых лясоў у Конга і цяпер знаходзіцца ў саване з пералескамі. Сёлета Дэвід пачаў сваё падарожжна на поўнач першым з усіх зязюляў з перадатчыкамі. Гэта на тыдзень раней, чым пачатак вяртання зязюляў адбыўся ў мінулым годзе.
Чатыры іншыя самцы зязюляў з перадатчыкамі на спінах усё яшчэ знаходзяццца ў Конга або недалёка ад яго межаў. Рэгулярна сачыць за перамяшчэннямі гэтых птушак можна тут: www.bto.org/cuckoos
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Усе пяць брытанскіх зязюляў з перадатчыкамі ўжо ля экватару
Усе брытанскія зязюлі з перадатчыкамі ўжо ў Афрыцы
Зязюля інкубуе свае яйкі ўнутры цела
Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі
Зязюлі са Скандынавіі - гэта іншы від?
“Скапа вялікай хуткасці”
Польскія арляцы вяртаюцца пад назіраннем спадарожнікаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
svyat08 - 08.02.2013 - 19:08
Хутчэй бы! Чакаем вясну і
Хутчэй бы! Чакаем вясну і нашых зязюль :)
Калі я не памыляюся, то птушка Chance адляцела яшчэ паўночней за Davida
Harrier - 08.02.2013 - 19:16
In reply to Хутчэй бы! Чакаем вясну і by svyat08
Я цяпер мапу не глядзеў -
Я цяпер мапу не глядзеў - значыць і другая зязюля рвецца на радзіму.
Па мапе там цяжка разабрацца, але ёсьць тлумачэньні:
08.02 After an absence of a week, yesterday afternoon we received a location for Chance suggesting he had moved 925km (575 miles) NNE into Central African Republic.
Пасьля перапынку з сігналам у тыдзень Шанец праляцеў 925 км на ППУ і цяпер і Цэнтральна-Афрыканскай рэспубліцы.