Найменш вядомай ахвярай цяперашняй грамадзянскай вайны ў Сірыі стаў грывасты ібіс (Geronticus eremita), які мае статус крытычна пагражаемага віду і ў Сірыі зменшыў сваю колькасць да адзінай вядомай асобіны.
Міжнародная каманда працягвае маніторынг папуляцыі на Блізкім Усходзе, якая ўвесь час змяншаецца. На месца гнездавання віду ў Palmyra, Сірыя, сёлета вярнулася толькі адна птушка. З-за таго, што 4 сірыйскія птушкі, якія зімавалі ў гарах Эфіопіі ў студзені, зніклі і ніводны з ібісаў з перадатчыкамі не перадае больш сігналаў, даследчыкі лічаць, што гэта адзіная птушка з сірыйскай папуляцыі, якая выжыла.
Гэтая рэліктавая папуляцыя была адкрытая толькі ў 2002 г. – пад час непрацяглага перыяду адкрытасці краіны для Захаду. Аднак ужо тады яна знікала і налічвала толькі 3 гняздуючыя пары. У мінулым годзе там застался толькі адна пара, якая ў дадатак не размнажалася.
Яшчэ адна калонія ібісаў існуе ў мясцовасці Birecik, у паўднёвай Турцыі. На жаль, там таксама адбываецца паступовае змяншэнне колькасці птушак. Каля 100 гняздуючых гняздуюць у двух калоніях у Марока і невялічкая папуляцыя існуе ў правінцыі Cadiz Іспаніі.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.focusingonwildlife.com
На гэтую тэму:
ГРЫВАСТЫ ІБІС ВЯРТАЕЦЦА Ў ЕЎРОПУ
ТЭМПЫ ЗНІКНЕННЯ ПТУШАК ПАСКАРАЮЦЦА
АПОШНЯЯ НАДЗЕЯ ДЛЯ КУЗІНА ДРОНТА
Яшчэ адзін від птушак знік у дзікай прыродзе?
КУДЫ ЗНІКЛА ПАЛОВА ЧЫРВОНАВАЛЛЁВЫХ КАЗАРАК?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ