Выпуск шасці грывастых ібісаў (Geronticus eremita) ў прыроду – глабальна знікаючага віду птушак – з напалову дзікай калоніі ў Birecik (Турцыя) хутчэй за ўсё скончыўся трагічна як мінімум для трох з іх.
Гэтыя тры птушкі атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі сёлета на прыканцы ліпеня. Пяць з шасці ібісаў нейкі час трымаліся недалёка ад месца выпуску, а потым у жніўні раптам паляцелі ў паўднёвым кірунку, дзе прыпыніліся амаль на тры тыдні вельмі блізка да былой гнездавой калоніі віду ў мясцовасці Palmyra, дзе АПОШНІ СІРЫЙСКІ ІБІС правёў сёлета вясну.
Птушкі паляцелі далей у пачатку верасня, аднак у гэты раз больш на захад у мясцовасць Homs. Пасля гэтага праз некалькі дзён усе тры перадатчыкі перасталі працаваць і больш не выходзілі на сувязь са спадарожнікамі. Горш за ўсё, што прадстаўнікі RSPB не ведаюць дзе дакладна знаходзіліся птушкі, калі перадатчыкі перасталі дасылаць сігналы. Акрамя гэтага, з-за грамадзянскай вайны ў Сірыі немагчыма праверыць магчымыя месцы прыпынку птушак і зразумець, што здарылася з перадатчыкамі і (ці) птушкамі.
Падобны выпадак з перадатчыкамі адбыўся ў 2008 годзе, калі таксама ўсе тры прылады раптам перасталі працаваць у Іарданіі. Прадстаўнік офісу BirdLife на Сярэднім Усходзе пасля праверкі некалькіх магчымасцяў знайшоў трупы ўсіх трох птушак недалёка адзін ад аднаго пад лініяй электраперадач.
У наступныя гады ібісам з перадатчыкамі таксама не шанцавала: птушкі, якія зніклі над Саўдаўскай Аравіяй у 2009 і 2010 гг. былі, хутчэй за ўсё, застрэлены. Аднак што сапраўды адбываецца з тымі пазасталымі ў дзікай прыродзе нешматлікімі ібісамі, якія ляцяць праз гэты складаны для іх рэгіён, хутчэй за ўсё застанецца невядомым назаўсёды.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.focusingonwildlife.com
На гэтую тэму:
АПОШНІ СІРЫЙСКІ ІБІС
АМЕРЫКАНСКІЯ БЁДУОТЧАРЫ ПРАТЭСТУЮЦЬГРЫВАСТЫ ІБІС ВЯРТАЕЦЦА Ў ЕЎРОПУ
ТЭМПЫ ЗНІКНЕННЯ ПТУШАК ПАСКАРАЮЦЦА
АПОШНЯЯ НАДЗЕЯ ДЛЯ КУЗІНА ДРОНТА
Яшчэ адзін від птушак знік у дзікай прыродзе?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 29.10.2013 - 23:46
добрая назва