Нячаста атрымліваецца бачыць, як гракі (Corvus frugilegus) ядуць арэх не на зямлі, не на дрэве, а на нечым такім прамежкавым як агароджа набярэжнай. Зразумела, што абедзьве палавінкі раскрытага арэха там няма як трымаць, таму адну палавінку грак прытрымліваў пальцамі паміж абодвума нагамі і даставаў з яе змесціва, а другая ляжала прыкладна ў метры на ходніку.
І тут я ўбачыў, што ў кірунку першага грака ляціць другі. Першы гэта таксама заўважыў і разам з палавінкай арэха, якую трымаў на агароджы, вярнуўся да той, што ляжала на ходніку. Аказалася, што ён выбіраў - якую з іх варта пакінуць сабе і адляцець, а якую заставіць, бо абедзьве адначасова ўзяць ён не мог. І вельмі хутка выбраў тую, якую даядаў (гл. першы здымак ніжэй).
Другому граку, як аказалася, дасталася амаль пустая палавінка, з якой што мог ужо дастаў амаль усё першы грак (гл. другі здымак і ўсе ніжэй). Але нейкае змесціва арэха ў ёй усё ж было і грак пастараўся скарыстацца хаця б гэтым.
Гродна, 28-09-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ