Брытанія пераходзіць на класіфікацыю ад IOC: што гэта можа значыць для Спісу птушак Еўропы і Беларусі?

гусі-гуменніцы

Брытанскі арніталагічны звяз (British Ornithologists' Union (BOU)) нядаўна абвесціў, што з пачаткам наступнага, 2018 году, пераходзіць на класіфікацыю птушак, прынятую апошнім Міжнародным арніталагічным кангрэсам  (International Ornithological Congress (IOC) World Bird List  для выкарыстання ва ўсіх арніталагічных патрэбах: напрыклад, у Спісе птушак краіны і ва ўсіх публікацыях.

Каб прыняць такое рашэнне, Фауністычны камітэт BOU (Records Committee (BOURC)) запрасіў на сваё паседжанне прадстаўнікоў чатырох галоўных сучасных Спісаў птушак (eBird/The Clements Checklist of the Birds of the World, HBW Alive/Bird Life International, The Howard & Moore Complete Checklist of the Birds of the World, 4th Edition і IOC World Bird List) каб мець магчымасць выбраць адну з іх дзякуючы паданым аргументам.

Перад пачаткам дыскусій былі прынятыя два асноўныя палажэнні:  неабходнасць і карысць ад прыняцця ўсімі адзінай класіфікацыі, а таксама тое, што сённяшнее выкарыстанне краінамі Еўразвязу класіфікацыі HBW/BirdLife не павінна ўздзейнічаць на рашэнне.

З-за таго, што класіфікацыя птушак Howard ‘а & Moore застаецца адзінай з сучасных, якая недаступная он-лайн і апошняя яе версія пераглядалася некалькі гадоў таму, было вырашана далей не разглядаць яе як не адпавядаючую сучасным патрабаванням.

Потым прадстаўнікі IOC World Bird List і eBird/Clements падкрэслілі сваю супрацу, якая павялічваецца і падцвердзілі падпісанне паразумення пра неабходнасць адзінай класіфікацыі.  Прадстаўнікі Міжнароднага арніталагічнага звязу (International Ornithologists' Union (IOU)) распавялі пра планы абмеркаваць і ўніфікаваць класіфікацыю птушак на наступным сваім кангрэсе ў жніўні 2018 г. у Канадзе.

Пасля гэтага для выбару засталіся збольшага дзве класіфікацыі: HBW/BirdLife з аднаго боку і IOC World Bird List і eBird/Clements – з другога. Былі аргументы ў падтрымку абодвух магчымых выбараў, таму галасы падзяліліся пароўну двойчы (праз нейкі час адбылося перагаласаванне). І старшыня BOURC (які ў папярэдніх галасаваннях не ўдзельнічаў), прыняў рашэнне падтрымаць класіфікацыю IOC World Bird List, што і вырашыла пытанне на яе карысць…

Якія віды дададуцца і якія знікнуць са Спіса птушак Еўропы пасля прыняцця новай сістэмы класіфікацыі?

Зразумела, што падобны раскол сярод арнітолагаў Еўропы можа праз нейкі час прывесці да падтрымкі спісу IOC і новымі нацыянальнымі фауністычнымі камітэтамі ці нават Асацыяцыяй еўрапейcкіх фауністычных камітэтаў AERC. Нагадаю, што менавіта класіфікацыя, якой прытрымліваецца  AERC, выкарыстоўваецца сёння і ў Беларусі.

Таму цікава паглядзець на магчымыя змены ў Спісе птушак, адзначаных у Еўропе, ўжо цяпер.

 Некаторыя падзелы з падвышэннем з падвідавога да відавога ўзроўня ўжо прынятыя IOC, але яшчэ не AERC. Напрыклад, ізабелінавы грычун Isabelline (Lanius isabellinus) і рудахвосты грычун  Red-tailed (L. phoenicuroides) паводле класіфікацыі IOC – два асобныя віды. Таксама падзелены на два віды і гусь-гуменніца, што павінна быць больш цікава нашым бёдуотчарам, а менавіта  на таёжную гусь-гуменніцу Taiga (Anser fabalis) і тундравую гусь-гуменніцу Tundra Bean Goose (A. rossicus).  Тайфуннік гон-гон Fea's Petrel (Pterodroma feae) і пустынны Desertas Petrel (P. deserta) – яшчэ два асобных віды. Чайка Тэйера Thayer's Gull (Larus thayeri) вылучана ў якасці асобнага віда з ісландзкай чайкі Iceland Gull (L. glaucoides).

Двупалосая пячураўка Two-barred Warbler (Phylloscopus plumbeitarsus) прызнаная паўнапраўным відам, а не падвідам зялёнай пячураўкі. Яшчэ два далёка-ўсходнія выпадкова залётныя ў Еўропу мігранты таксама атрымліваюць відавы статус: усходняя жоўтая пліска  Eastern Yellow Wagtail (Motacilla tschutschensis) ерчык Стэйнегера  Stejneger's Stonechat (Saxicola stejnegeri), плюс паўночна-амерыканскі від – меншая крычка Least Tern (Sternula antillarum). Усе гэтыя новыя віды, ужо адзначаныя ў Вялікабрытаніі, адпаведна трапяць у абноўлены Спіс птушак гэтай краіны.

Тым не менш, ІОС лічыць падвідам амерыканскага сярэдняга кулёна Hudsonian Whimbrel, а з трох відаў чачотак прызнае відамі толькі дзве: звычайную і попельную. Але наконт генетычных даследаванняў чачотак варта пачытаць ТУТ.

 

Паводле www.birdguides.com і www.internationalornithology.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Цяпер сярод гусей-гуменніц варта выглядваць ажно тры віды. Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

На гэтую тэму:

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ ПТУШАК НА ЗЯМЛІ: ЦЯПЕР BIRDLIFE ПРЫЗНАЕ 11.167 ВІДАЎ, ШТО НА 742 БОЛЬШ, ЧЫМ У 2014

Брытанскі Спіс птушак дасягнуў 600 відаў!

Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў 

Усе чачоткі – адзіны від?

ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?

ІНТЭРВ’Ю З ЧЭМПІЁНАМ, ЯКІ АДЗНАЧЫЎ 6833 ВІДЫ ПТУШАК ЗА СВОЙ ВЯЛІКІ ГОД

КЛУБ200: ТОП-13 НАШИХ САМЫХ ИНТЕРЕСНЫХ НАБЛЮДЕНИЙ ПТИЦ В 2016 ГОДУ

ПТИЦЫ ДЕКАБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ

 

 

Comments

Вось скрыншот з іх табліцы http://www.worldbirdnames.org/bow/finches/

Горная чачотка насамрэч - горная канаплянка і прадстаўляе адзін род са звычайнай канаплянкай: Linaria cannabina et L.flavirostris

А чачотак два віды: звычайная i попельная:

табліца