Жывёлы-інтрадуцэнты даўно вядомыя сваім непасрэдным шкодным уздзеяннем як мінімум на некаторыя абарыгенныя віды. Аднак адносна раслін такія доказы адмоўнага ўздзеяння менавіта на жывёл, апроч выцяснення абарыгенных відаў раслін, дагэтуль атрымаць не ўдавалася. Цяпер гэта толькі справа часу, бо ўжо вядомы магчымы механізм такога шкоднага ўздзеяння.
Аказалася, што чырвонае пер’е часткі “жоўтапёрай” папуляцыі залатога шыладзюбага дзятла (Colaptes auratus) на ўсходзе Паўночнай Амерыкі з’явілася ў птушак не з-за абмену адпаведнымі генамі з “чырвонапёрымі” з папуляцыі з захаду кантыненту, а гэта вынік назапашвання пігменту. Пігмент трапляе ў арганізм дзятлаў з ягадамі інвазійных інтрадуцэнтаў.
Залаты шыладзюбы дзяцел сустракаецца ў двух каляровых морфах-варыяцыях: птушкі з заходніх папуляцый маюць чырвона-ружовае або аранжавае адценне ачынаў і махавых пер’яў знізу, тады як птушкі з усходніх папуляцый – там жа маюць жоўтае адценне. Там, дзе птушкі абодвух морфаў сустракаюцца паміж сабой, могуць атрымлівацца “гібрыды” са змешаным адценнем абодвух колераў. Тым не менш, з гадамі ўсё больш птушак нават з усходняга краю ўсходніх папуляцый сталі трапляцца з чырвона-аранжавым адценнем на махавых. Большасць даследчыкаў пагаджалася, што гэтая змена павінна была мець пад сабой у якасці прычыны “дрэйф” генаў з заходніх папуляцый. Аднак Джосэлін Гадон (Jocelyn Hudon) з калегамі з Каралеўскага музэю Альберты (Канада) знайшла, што нязвыклы для ўсходніх дзятлаў колер паходзіць з-за назапашвання пігменту родаксанціна (rhodoxanthin), які ўтрымліваюць чырвоныя ягады двух інвазійных відаў раслін Lonicera tatarica з Сібіру і Центральнай Азії і L. morrowi з Японіі. .
Для гэтага даследчыкі выкарысталі параўнаўчы аналіз пер’я з дапамогай спектрафотаметрыі і хроматаграфіі і паказалі, што менавіта раслінны родаксанцін адказвае за афарбоўку ўсходніх птушак, тады як у заходніх гэта справа караціноідаў. Дадзеныя са станцый кальцавання птушак дапамаглі даказаць, што дзятлы з усходніх папуляцый атрымліваюць чырвоны пігмент пад час лінькі ў жніўні, калі як раз пачынаюць быць спелымі адпаведныя чырвоныя ягады. Акрамя гэтага атрымалася даказаць, што тыя ж ягады адказныя за незвычайныя аранжавыя пер’і, якія часам сустракаюцца ў амерыканскіх амялушак (Bombycilla cedrorum).
"З аднаго пункту гледжання натуралізаваныя азіяцкія ягадныя кусты лічацца прыгожымі і шырока рассяваюцца, з другога – гэта інвазійныя інтрадуцэнты і лічацца шкоднымі раслінамі ў многіх штатах. Цяпер можна сказаць, што гэта не апошні выпадак, калі мы чуем пра незвычайна афарбаваных птушак. Аднак гэта можа блытаць устойлівую сістэму сігналаў пры адборы партнёраў для размнажэння, бо ярка афарбаваныя асобіны могуць аказацца зусім не самымі здаровымі як гэта было бясспрэчна раней” – сказала Джосэлін Гадон.
Крыніца:
"Diet explains red flight feathers in Yellow-shafted Flickers in eastern North America" The Auk: Ornithological Advances October 12, 2016, http://americanornithologypubs.org/doi/full/10.1642/AUK-16-63.1
Паводле www.eurekalert.org (тэкст і другі здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.davesgarden.com
На гэтую тэму:
Еўракамісія нарэшце прыняла Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў
Еўразвяз распачне барацьбу з інвазійнымі інтрадуцэнтамі
Аўстралійцы нарэшце ачысцяць краіну ад інтрадукаваных звяроў?
ПАПУГАІ-ІНТРАДУЦЭНТЫ ДАКАЗАНА ШКОДЗЯЦЬ МЯСЦОВЫМ ВІДАМ ПТУШАК
АРАХНААПАКАЛІПСІС: БЕЗ ПТУШАК ПАВУКІ НА ГУАМЕ ПРАВЯЦЬ БАЛЬ
Яркія самцы больш сэксуальныя, аднак яны горш лятаюць
Самкі нізкага рангу выбіраюць нізкарангавых самцоў
Чым больш голай скуры на галаве, тым вышэйшы статус птушкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ