Дагэтуль самым вялікім папугаем на Зямлі лічыўся какапо – нелятаючы прадстаўнік атраду, якога доўгі час лічылі зніклым, але папуляцыю якога ў Новай Зеландыі памалу атрымалася аднавіць. Аднак знойдзеныя скамянелыя косткі невядомага для навукі віду, які атрымаў характэрную назву Heracles inexpectatus , дазваляюць ўпэўнена прызнаць гэты зніклы від самым вялікім сярод папугаяў.
Палеантолагі, якія ацэньваюць узрост знаходкі ў 19 мільёнаў гадоў таксама кажуць, што вымерлы папугай важыў каля 7 кг і быў каля 1 метра вышынёй! А гэта прыкладна ў два разы больш, чым у какапо:
Прафесар Трэвар Уорфі (Trevor Worthy) з універсітэту Flinders сказаў: "Новая Зеландыя добра вядомая сваімі гіганцкімі птушкамі. І гэта не толькі раслінаедныя моа, якія дамінавалі на адкрытых месцах, але таксама гіганцкія гусі і пастушкі adzebill’ы, якія кантралявалі мясцовыя лясы ці гіганцкіх памераў арол Гааста, які кантраляваў тут неба.
Мы даследуем мясцовыя скамянеласці апошнія 20 гадоў, і штогод апісываем тут новыя для навукі вымерлыя віды птушак і іншых жывёл. І хаця гіганцкі папугай, без сумненняў, самая дзіўная наша знаходка, наперадзе нас чакае шмат адкрыццяў іншых нечаканых відаў."
Падрабязнае апісанне знаходкі было апублікаванае ў часопісе Biology Letters камандай экспертаў з універсітэту Flinders, UNSW Sydney і музею Canterbury (Аўстралія).
"Астравы Новай Зеландыі маюць большую плошчу і экалагічна больш складаныя, чым большасць іншых архіпелагаў. Без наземных звяроў лакальная авіфауна сфармавала вялікую разнастайнасць гіганцкіх птушак, якія з маглі паспяхова выконваць іх функцыі” – дадаў праф. Уорфі.
Праф. Майк Эрчэр (Mike Arche) з UNSW Sydney сказаў, што параўнальная рэдкасць парэшткаў гіганцкага папугая можа сведчыць пра яго знаходжанне на вяршаліне тагачаснай харчовай піраміды як драпежніка, тым больш яго вялізная дзюба магла з поспехам дапамагаць яму харчавацца не зусім прывычнай для сучасных папугаяў ежай.
Паводле www.rnz.co.nz (тэкст і малюнкі рэканструкцыі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Вызначаныя ўсё віды моа
МОА. Апошнія птушкі-гіганты.
У Новай Зеландыі апісаны два новыя вымерлыя віды нелятаючых пастушкоў
Апісана самая старажытная вадаплаўная птушка, якая лятала
Новыя поспехі ў выратаванні какапо
Самы знакаміты какапо памёр
Амаль нелятаючы чорны лебедзь некалі жыў у Новай Зеландыі
ПТУШКІ НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ