Паўночная Італія – небяспечны для птушак рэгіён +VIDEO

Рэгулярныя масавыя забойствы дзікіх жывёл для наступнага спажывання (Bushmeat) ёсць вялікай праблемай для некаторых краін Афрыкі, Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Аднак апошнія падзеі ў Еўропе паказалі, што і некаторыя еўрапейцы недалёка адышлі ад прымітыўных плямёнаў.

На венгерскай мяжы мытнікамі быў дагледжаны румынскі грузавік, у якім знайшлі каля 10 тысяч мёртвых пеўчых птушак. Тысячы птушыных трупікаў накіроўваліся ў паўночна-італьянскія рэстраны.
Сярод тых мёртвых птушак, якіх атрымалася вызначыць, былі палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), стэпавыя жаўрукі (Melanocorypha calandra), чырвонаваллёвыя свірстуны (Anthus cervinus), кралькі (Luscinia svecica), чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis), дразды-піскуны (Turdus pilaris), шэрыя дразды (Turdus viscivorus), стрынаткі-чаротаўкі (Emberiza schoeniclus) і белыя пліскі (Motacilla alba).
Два гады таму арганізацыя TRAFFIC, якая змагаецца з нелегальным гандлем птушкамі, падрыхтавала справаздачу пра гэтую смутную з’яву паміж Усходняй Еўропай ці Паўднёвай Азіяй, дзе птушкі забіваюцца для наступнай дастаўкі ў рэстараны Паўночнай Італіі. 

"Не гледзячы на нашы перасцярогі, гандаль мёртвымі пеўчымі птушкамі ў Еўропе працягваецца. Становішча ў краінах Еўразвязу павінна быць прызнанае недапушчальным і выпраўленым”  - сказала супрацоўніца TRAFFIC’у Кэтэлін Кецшэ-Нагі (Katalin Kecse-Nagy).

На жаль, праз непрацяглы час пасля выяўлення грузавіка, набітага мёртвымі вераб’інымі на румынска-венгерскай мяжы, сябрам двух прыродаахоўных арганізацый - CABS (Committee Against Bird Slaughter) і LAC (League for the Abolition of Hunting) – атрымалася зафіксаваць на відэа дзікае паляванне сотні браканьераў на мігрыруючых лугавых свірстуноў, берасцянак, вьюркоў і таўстадзюбаў у Італьянскіх Альпах. Па ацэнцы сведкаў, браканьеры застрэлілі не менш дзесяці тысяч птушак пад час гэтай масакры за некалькі гадзін палявання.

 

Спажыванне пеўчых птушак у некаторых еўрапейскіх краінах - тэма, якая не часта абмяркоўваецца, але якая не ёсць сакрэтам для грамадзкасці. Часам нават шэф-повары найлепшых французкіх рэстаранаў распавядаюць пра прыгатаванне страваў, напрыклад, з садовых стрынатак, для мясцовых знакамітасцяў.

Паводле: www.news.mongabay.com i www.komitee.de падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымкі з масакры з www.komitee.de

На гэтую тэму:

 

Масавае забойства буслоў на Мальце

Браканьеры на птушак затрыманыя на Сардыніі

КІПР: БОЛЬШ ЗА МІЛЬЁН ЗАБІТЫХ ПТУШАК

Забойства птушак на Кіпры перарасло ў сапраўдны крызіс

Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак

Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах

СКОПАМ ЛУЧШЕ ОБЛЕТАТЬ УКРАИНУ СТОРОНОЙ

У ПОЛЬШЧЫ ПРАЦЯГВАЮЦЬ СТРАЛЯЦЬ У СКОП

АМЕРЫКАНСКІЯ БЁДУОТЧАРЫ ПРАТЭСТУЮЦЬ

МАСАКРА БЕЛЫХ БУСЛОЎ У ЛІВАНЕ

Comments

Каардынатар кампаніі пратэсту даслаў колькасць сабраных подпісаў з розных краін на 27.11 :

Italy 920, Germany 866, UK  106 (England 75, N. Ireland 14, Scotland 10, Wales 7) Finland 97, Sweden 94, Switzerland 43, Austria 41, Netherlands 40, Belgium 32, USA 28, Ireland 18, Hungary 14, Lithuania 13, France 12, Spain 12, Malta 10, Slovakia 8, Denmark 6, Serbia 6, Belarus 5, Australia 4, Canada 4, Luxembourg  4, Norway 4, Czech Republic 3, Bulgaria 2, Peru 2, Croatia 1, Gibraltar 1, Greece 2,  Latvia 1, Liechtenstein 1,New Zealand 1, Poland 1, Portugal 1.

Дзякуй усім, хто знайшоў час і падпісаў ліст новаму ўраду Італіі супраць такіх паляваньняў! Дзякуй усім, хто яшчэ падпіша!