Суд у Сан Хасэ (Каліфорнія, ЗША) (U.S. District Court, San Jose) прызнаў, што Міністэрства ўнутраных спраў ЗША парушыла федэральныя законы, калі стварыла Правілы, якія дазвалялі энергетычным кампаніям атрымаць дазволы на працягу 30 гадоў у няшчасных выпадках на ветрагенератарах або ў іншы спосаб забіваць афіцыйна ахоўваемых арлоў-маркутоў (Aquila chrysaetus) і белагаловых арланаў (Haliaeetus leucocephalus) без пераследy федэральнымі ўладамі (т.зв. “Правіла 30 гадоў”). Рашэнне суда адмяніла Правілы.
“Правіла 30 гадоў” было прынята Міністэрствам для падтрымкі развіцця ўзнаўляльных крыніц энергіі і ўступіла ў сілу ў снежні 2013 году. Яно замяніла папярэднія правілы, якія дазвалялі на выпадковае забіццё арлоў і арланаў энергетычнымi кампаніямi на працягу 5 год ад распачынання дзейнасці ў ветраэнергетыцы і падобных праектах і былі прынятыя ў 2009 годзе.
Амерыканскае таварыства аховы птушак (American Bird Conservancy (ABC)) у чэрвені мінулага году з дапамогай юрыдычнай кампаніі Meyer Glitzenstein & Eubanks падало запыт у федэральны суд супраць Міністэрства унутраных cпраў (Department of the Interior). Суд прызнаў, што Правілы парушаюць Акт нацыянальнай палітыкі ў справах навакольнага асяроддзя (National Environmental Policy Act (NEPA)), Акт аб ахове арла-маркута і белагаловага арлана (Bald and Golden Eagle Protection Act) і іншыя законы.
Прадстаўнік таварыства заявіў, што “ABC верыць у тое, што энергія ветра і іншых узнаўляльных крыніц энергіі можа быць атрымана без рызыкі для існавання драпежных птушак і іншых прадстаўнікоў дзікай прыроды, якія знаходзяцца пад аховай”. Правільная ўсталёўка ветраных генератараў мае крытычнае значэнне для гэтага. Нядаўняе даследаванне, якое фундавалася ABC, паказала, што больш за 30 тысяч ветраных генератараў знаходзяцца ў месцах, крытычна важных для захавання ахоўваемых на федэральным узроўні відаў птушак і яшчэ больш за 50 тысяч ветракоў плануецца ўсталяваць у падобных месцах.
Паводле www.abcbirds.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі, яго ж здымак
На гэтую тэму:
Першы абвінаваўчы прысуд супраць фермы ветракоў
Ветраныя турбіны маюць кепскі для прыроды колер?
НА ВЯТРАКАХ ГІНЕ ЎСЁ БОЛЬШ ПТУШАК І КАЖАНОЎ
ГУСІ ЗДОЛЬНЫЯ АБЛЯТАЦЬ ВЕТРАНЫЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ
ЗНАЧНАЯ ПЕРАМОГА НА КАРЫСЦЬ ПТУШАК
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ